Уладзімір Іванавіч Ярмак

From Wikipedia, the free encyclopedia

Уладзімір Іванавіч Ярмак
Remove ads

Уладзімір Іванавіч Ярмак (15 мая 1924, Бабруйск — 19 ліпеня 1943, Сінявінскія вышыні, Ленінградская вобласць, Расія) — савецкі вайсковец, Герой Савецкага Саюза, стралок, лейтэнант.

Хуткія факты Уладзімір Іванавіч Ярмак, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Сын ваеннага, рускі паводле нацыянальнасці. Атрымаў няпоўную сярэднюю адукацыю. Працаваў слесарам на заводзе ў горадзе Ніжні Тагіл.

У Чырвонай Арміі з жніўня 1942, на фронце Вялікай Айчыннай вайны з кастрычніка 1942. Стралок 14-га асобнага штрафнога батальёну (42-я армія, Ленінградскі фронт) лейтэнант Ярмак [1] 19 ліпеня 1943 падчас правядзення разведкі боем у раёне Сінявінскіх вышыняў зачыніў сваім целам амбразуру варожае агнявое кропкі, чым забяспечыў групе разведчыкаў выкананне баявога задання.

Пахаваны ў раёне пасёлка гарадскога тыпу Сінявіна Кіраўскага раёна Ленінградскай вобласці Расіі. 21 лютага 1944 пасмяротна атрымаў званне Героя Савецкага Саюза.

Remove ads

Узнагароды

Памяць

  • Імем У.Ермака названая вуліца Валодзі Ярмака у Санкт-Пецярбургу.
  • Ушанаваны ў мемарыяле «Сінявінскія вышыні».
  • У 1997 у скверы на плошчы Кулібіна ў Санкт-Пецярбургу на народныя грошы яму быў усталяваны помнік.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads