Уладзімір (Ціханіцкі)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Уладзімір (Ціханіцкі)
Remove ads

Епіскап Уладзімір (свецкае імя: Вячаслаў Міхайлавіч Ціханіцкі; 22 сакавіка 1873, Быстрыца, Вяцкая губерня, Расійская імперыя — 18 снежня 1959, Парыж, Францыя) — праваслаўны дзеяч, епіскап Канстанцінопальскай праваслаўнай царквы.

Хуткія факты Уладзімір (Ціханіцкі), рэктар ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыў Вяцкую духоўную семінарыю (1893), Казанскую духоўную акадэмію са ступенню кандыдата багаслоўя (1898). У 1897 годзе пастрыжаны ў манаства з імем Уладзімір, затым рукапаложаны ў іерадыякана і іераманаха. У 1898 годзе накіраваны ў Кіргізскую місію Омскай епархіі, з 1901 года кіраўнік місіі з узвядзеннем у сан архімандрыта. 11 ліпеня 1906 года пастановай Сінода прызначаны настаяцелем Супральскага Свята-Благавешчанскага манастыра Гродзенскай епархіі. У 1907 годзе рукапаложаны ў епіскапа Беластоцкага, вікарыя Гродзенскай епархіі.

З пачаткам Першай сусветнай вайны разам з клірам епархіі эвакуіраваўся ў Расію. Пражываў у Маскоўскім Чудавым манастыры. Прымаў удзел ва Усерасійскім Памесным саборы 1917—1918 гг. У верасні 1918 года вярнуўся у Гродна. З-за адсутнасці архіепіскапа Гродзенскага і Брэсцкага Міхаіла уступіў у кіраванне Гродзенскай, а таксама Холмскай епархіямі. Аднаўляў царкоўнае жыццё на Гродзеншчыне, арганізаваў Гродзенскае епархіяльнае ўпраўленне. Прымаў актыўны ўдзел у гродзенскім грамадска-палітычным жыцці, быў адным з арганізатараў губернскага беларускага з’езда 1-2 снежня 1918 г., членам Гродзенскай губернскай беларускай управы. Меў трывалыя кантакты з дзеячамі беларускага нацыянальнага руху, у тым ліку з урадам БНР В. Ластоўскага. Паслядоўна выступаў супраць канфіскацыі католікамі праваслаўных храмаў. Паводле звестак дыпламатычнай місіі БНР у Берліне, арыштаваны летам 1919 года польскімі ўладамі ў Гродне. У 1922 годзе адмовіўся прызнаць аўтакефалію Польскай Праваслаўнай Царквы і падпісаць «Часовыя правілы» аб узаемаадносінах з польскай дзяржавай. 12 кастрычніка 1922 года адхілены ад кіраўніцтва Гродзенскай епархіяй. У студзені 1923 годзе быў вывезены з Гродна і заключаны ў Дзерманскі Свята-Троіцкі манастыр на Валыні.

У лістападзе 1923 годзе патрыярхам Ціханам узведзены ў сан архіепіскапа. 14 кастрычніка 1924 года высланы за межы Польшчы — у Чэхаславакію. У 1925 годзе мітрапалітам Еўлогіем прызначаны вікарыем цэркваў поўдня Францыі і настаяцелем праваслаўнага сабора ў Ніцы. У 1931 г. перайшоў пад юрысдыкцыю Канстанцінопальскага Патрыярхата. З 1947 года мітрапаліт-экзарх Заходнееўрапейскага экзархата Канстанцінопальскага Патрыярхата.

Памёр у Парыжы, пахаваны на рускіх могілках Сент-Жэнэўеў-де-Буа[1].

Remove ads

Зноскі

  1. Сінодзік пацярпелых за веру і Царкву Хрыстовую у Гродзенскай епархіі (ХХ стагоддзе)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 13 чэрвеня 2018. Праверана 3 лютага 2020.

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads