Уладзіслаў Рыгоравіч Ардзінба

From Wikipedia, the free encyclopedia

Уладзіслаў Рыгоравіч Ардзінба
Remove ads

Уладзіслаў Рыгоравіч Ардзінба (14 мая 1945 года, с. Ніжняя Эшэра Сухумскага раёна Абхазіі4 сакавіка 2010, Масква, Расія) — першы прэзідэнт Рэспублікі Абхазія (19942004), гісторык-лінгвіст.

Хуткія факты Уладзіслаў Рыгоравіч Ардзінба, 1-ы Прэзідэнт Абхазіі ...
Remove ads

Біяграфія

У 1966 годзе скончыў гістарычны факультэт Сухумскага дзяржаўнага педагагічнага універсітэта, затым аспірантуру пры Інстытуце Усходазнаўства АН СССР. У гэтым інстытуце Ардзінба працаваў да 1988 года, займаўся вывучэннем гісторыі, культуры і рэлігіі старажытных народаў Малай Азіі, у першую чаргу хатаў і хетаў. У 1985 абараніў доктарскую дысертацыю. З’яўляецца аўтарам больш за 40 навуковых прац. У 1988 выбіраецца дырэктарам Абхазскага навукова-даследчага інстытуту мовы, літаратуры і гісторыі імя Дз. Гуліа.

У 1989 годзе выбіраецца дэпутатам Вярхоўнага Савету СССР і становіцца сябрам прэзідыюму. У 1990 годзе выбіраецца дэпутатам Вярхоўнага Савету Абхазіі і яго старшынёй.

Узначаліўшы рэспубліку, Ардзінба стаў праводзіць курс, накіраваны на рэалізацыю права Абхазіі на самавызначэнне. З пачаткам у жніўні 1992 вайсковай апэрацыі Грузіі супраць Абхазіі (Абхаскі канфлікт) становіцца старшыней Дзяржаўнага камітэта абароны і ўзначальвае абхаскі супраціў, які скончыўся 30 верасня 1993 поўнай перамогай Абхазіі.

26 лістапада 1994 Ардзінба быў абраны першым прэзідэнтам самаабвешчанай Рэспублікі Абхазіі, 3 кастрычніка 1999 — пераабраны на новы тэрмін. У 2004 з прычыны хваробы адышоў ад актыўнай палітычнай дзейнасці.

В. Ардзінба меў жонку і дачку.

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads