Уладзіслаў Высоцкі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Уладзіслаў Высоцкі (польск.: Władysław Wysocki; 24 красавіка 1908 — 12 кастрычніка 1943) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны намеснік камандзіра 3-га батальёна 1-га пяхотнага палка 1-й польскай пяхотнай дывізіі імя Тадэвуша Касцюшкі ў складзе 33-й арміі Заходняга фронту, Герой Савецкага Саюза, капітан Войска Польскага[1].
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў 1908 годзе ў Бельску, паляк[1]. Пасля нападу фашысцкай Германіі на Польшчу і пачатку 2-й сусветнай вайны знаходзіўся ў Савецкім Саюзе, дзе пад камандаваннем генерала Зыгмунта Берлінга была сфарміравана з польскіх патрыётаў і ўзброеная савецкай баявой тэхнікай 1-я польская пяхотная дывізія імя Тадэвуша Касцюшкі .
У другой палове 1943 года 1-я польская дывізія выступіла на фронт, дзе 12 кастрычніка 1943 ў складзе 33-й Арміі (Заходні фронт) атрымала баявое хрышчэнне ў бітве пад пасёлкам Леніна Горацкага раёна Магілёўскай вобласці[1]. Гэтая дата пасля стала ў былой Польскай Народнай Рэспубліцы нацыянальным святам — Днём Войска Польскага.
12 кастрычніка 1943 года намеснік камандзіра[1] 3-га батальёна (1-ы пяхотны полк) капітан Уладзіслаў Высоцкі са сваімі байцамі паспяхова авалодаў магутным вузлом супраціву праціўніка і захапіў першую лінію абароны гітлераўцаў, уклініўшыся ў другую ля в. Трагубава[1]. Акружаны гітлераўцамі, каб не трапіць у палон, скончыў жыццё самагубствам[1].
Remove ads
Узнагароды
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 11 лістапада 1943 года за ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецка-фашысцкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм грамадзяніну Польшчы, капітану Высоцкаму Уладзіславу Казіміравічу пасмяротна прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.
Узнагароджаны ордэнам Леніна.
Ушанаванне памяці
4 кастрычніка 1973 года Міністр абароны ПНР генерал Войцех Ярузельскі прысвоіў 1-му Пражскаму механізаванаму палку імя капітана Уладзіслава Высоцкага[2].
У Бельск-Падляшскім, дзе нарадзіўся Уладзіслаў Высоцкі, яго імем названа вуліца. Пачатковая школа № 2, якая знаходзіцца на гэтай вуліцы, таксама носіць яго імя[3]
Зноскі
- Высоцкий Владислав // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 130. — 737 с.
- Rozkaz Nr 019/MON Ministra Obrony Narodowej z dnia 4 października 1973 roku w sprawie nadania jednostkom wojskowym historycznych nazw oraz imion zasłużonych działaczy partyjnych, żołnierzy oddziałów frontowych i partyzanckich, a także ustanowienia dorocznych świąt, Dziennik Rozkazów MON Tajny z 1973 r. Nr 10, poz. 26.
- Szkoła Podstawowa Nr 2 im. kpt. Władysława Wysockiego, 17-100 Bielsk Podlaski, ul. Wł. Wysockiego 6. Архівавана 29 красавіка 2015. (польск.)
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads