Уладзіслаў Вярыга
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Уладзіслаў Вярыга (9 чэрвеня 1868, г. Пскоў — 27 жніўня 1916) — філосаф і этнограф, збіральнік беларускага фальклору[1]. Доктар філасофіі (1892)[1].
Remove ads
Біяграфія
Вучыўся ва ўніверсітэтах Варшавы, Берліна, Прагі і Берна. Займаўся збіральніцтвам беларускага фальклору. Друкаваўся ў часопісе «Вісла». У 1889 годзе ў часопісе «Zbior wiadomosci do antopologii krajowej » («Збор звестак па айчыннай антрапалогіі») апублікаваў працу «Беларускія думкі з вёскі Глыбокае Лідскага павету Віленскай губерні, запісаныя ў 1885 годзе», якая змяшчае 45 беларускіх народных песень[1]. Выдаў кнігу «Беларускія паданні» (Львоў, 1889), якая змяшчае 32 беларускія казкі з Лідскага павета[1].
Remove ads
Зноскі
- Верига Владислав // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 111. — 737 с.
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads