Уладзіслаў Вікенцьевіч Татарыновіч
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Уладзіслаў Вікенцьевіч Татарыновіч (нар. 8 чэрвеня 1971, в. Селішча, Мінскі раён) — беларускі дзяржаўны службовец і дэпутат.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся 8 чэрвеня 1971 года ў вёсцы Селішча Мінскага раёна Мінскай вобласці[1].
Скончыў Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт, Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь[1].
Працаваў у Міністэрстве фінансаў Рэспублікі Беларусь на розных пасадах. У 2001 годзе прызначаны намеснікам начальніка галоўнага ўпраўлення — начальнікам упраўлення падатковай палітыкі галоўнага ўпраўлення падатковай палітыкі і даходаў бюджэту, у 2009 годзе — намеснікам міністра фінансаў[1].
Дэлегат VII Усебеларускага народнага сходу[1].
У 2024 годзе прызначаны Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі 8-га склікання[1]. Старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах[1].
Remove ads
Узнагароды
Мае Падзяку Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Узнагароджаны ордэнам Пашаны, медалём «За працоўныя заслугі», ганаровымі граматамі Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага сходу Беларусі, Міністэрства фінансаў, Міністэрства па падатках і зборах, нагрудным знакам Міністэрства фінансаў «Выдатнік фінансавай сістэмы» і інш.[1]
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads