Уладзіслаў Пятровіч Кавалёў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Уладзіслаў Пятровіч Кавалёў (19 ліпеня 1941, в. Сялец, Магілеўскі раён, Магілёўская вобласць — 14 чэрвеня 2020) — беларускі паэт, празаік.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся 19 ліпеня 1941 года ў вёсцы Сялец Магілёўскага раёна[1].
Скончыў Магілёўскі будаўнічы тэхнікум, Маскоўскі інжынерна-будаўнічы інстытут імя В. У. Куйбышава, у 1983 годзе факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта[2].
У 1967—1987 гг. працаваў інжынерам упраўлення капітальнага будаўніцтва Магілёўскага аблвыканкама, потым у будаўнічых арганізацыях[2].
У 1975 г. апублікаваў першае апавяданне «В грозу» ў магілёўскай раённай газеце «За камуністычную працу»[2].
Член Магілёўскага абласнога аддзялення праўладнага Саюза пісьменнікаў Беларусі[3].
Памёр 14 чэрвеня 2020 года[1].
Remove ads
Творчасць
Аўтар кніг сатыры і гумару: «Стол находок» (2007), «Цветы для молодых» (2010); кнігі прозы «Заколдованный ток» (2009); аповесці «Найдик» (1998); зборнікаў вершаў: «Полюса» (2008), «И грусть, и радость…» (2011), «Инкин календарь» (2012), «Славянские мотивы» (2015) і інш. Многія яго вершы пакладзены на музыку і гучалі на розных рэспубліканскіх і абласных фестывалях і святах[2].
Курыраваў літаратурнае аб’яднанне «Волшебные звуки» пры бібліятэцы Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта харчавання. Пад яго кіраўніцтвам выдадзены калектыўныя зборнікі: «Спасибо Вам за День Победы!» (2010), «Мы книгу жизни пишем сами…» (2012), "Победное «Ура!» (2015), «В лучезарной дали» (2016), «С юбилеем, Могилёв!» (2017), «Притяжение родной земли» (2020)[2].
Remove ads
Узнагароды
Лаўрэат прэміі УУС Магілёўскага аблвыканкама (2005), Міжнароднага фестывалю літаратуры і культуры «Славянскія традыцыі — 2012». Фіналіст фестываляў «Славянскія традыцыі — 2015», «Славянскія традыцыі — 2016», «Славянскія традыцыі — 2017»[2].
У 2016 годзе прысвоена званне Ганаровага члена Саюза пісьменнікаў Рэспублікі Беларусь[1].
Бібліяграфія
- «Найдик» (Могилев, 1998)
- «Заколдованный ток» (Могилев, 2007)
- «Стол находок» (Могилев, 2007)
- «Полюса» (Могилев, 2008)
- «Цветы для молодых» (Могилев, 2010)
- «И грусть, и радость…» (Могилев, 2011)
- «Славянские мотивы» (Могилев, 2015)
- «Обманчивость тишины»
- «Стихия»
Зноскі
- Таленты ад роднай зямлi . catalog.library.mogilev.by. Праверана 3 студзеня 2024.
- item-card(недаступная спасылка). libmogilev.by. Архівавана з першакрыніцы 22 сакавіка 2023. Праверана 3 студзеня 2024.
- Могилевское областное отделение | Общественное объединение "Союз писателей Беларуси" (руск.). old.oo-spb.by. Праверана 3 студзеня 2024.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads