Дашкаўскі сельсавет
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Магілёўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Да́шкаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Магілёўскага раёна Магілёўскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 года вёска) Дашкаўка.
Remove ads
Гісторыя
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Магілёўскага раёна Магілёўскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Магілёўскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. Пад час Другой сусветнай вайны з ліпеня 1941 года да чэрвеня 1944 года акупіраваны нямецкімі войскамі. 22 ліпеня 1960 года ў склад сельсавета з Цішоўскага сельсавета перададзены 6 населеных пунктаў (Красніца-I, Красніца-II, Мяжысеткі, 12 раз’езд, Чарназёмаўка і Ялоўка)[1].
Remove ads
Насельніцтва
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 5038 чалавек[2], з іх 92,8 % — беларусы, 5,5 % — рускія, 0,7 % — украінцы[3]; паводле перапісу 2019 года — 4895 чалавек[4].
Склад
У склад сельсавета ўваходзяць 14 населеных пунктаў (2009 г.):
На 1 студзеня 1974 года ў складзе Дашкаўскага сельсавета было 14 населеных пунктаў[6].
Скасаваныя населеныя пункты на тэрыторыі сельсавета:
- Новая Лежнеўка — вёска.
- Няфёдаўка — вёска.
Славутасці
- Помнік-капліца ў гонар перамогі ў бітве пад Салтанаўкай у 1812 годзе
- Сядзіба Жукоўскіх (пачатак XVIII ст.) з паркам у Дашкаўцы
Зноскі
- Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 22 ліпеня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 26.
- Итоговые данные переписи населения Республики Беларусь 2009 года Архівавана 31 кастрычніка 2021.
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads