Уладзіслаў Уладзіслававіч Прыбыткоўскі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Уладзіслаў Уладзіслававіч (Уладзімір) Прыбыткоўскі (нар. 1905, г. Мінск — кастрычнік 1944, прапаў без весткак на фронце) — беларускі паэт, літаратуразнаўца і публіцыст.
Remove ads
Біяграфія

У 1925—1928 гадах вучыўся ў Беларускай акадэміі сельскай і лясной гаспадаркі ў Горках Магілёўскай вобласці. Пасля заканчання сельскагаспадарчай акадэміі, некаторы час жыў і працаваў у Маскве, дзе ў 1931 годзе ўваходзіў у беларускую секцыю Маскоўскай асацыяцыіі пралетарскіх пісьменнікаў [1]
Як лічаць многія даследчыкі ў 1931 годзе быў рэпрэсаваны і пабываў у высылцы [2]. Пасля вызвалення працаваў навуковым супрацоўнікам Беларускай доследнай станцыі па жывёлагадоўлі і разам з будучым докторам сельскагаспадарчых навук Андрэем Гайко надрукаваў у 1940 годзе ў Дзяржаўным выдавецтве БССР брашуру «Племянная ферма ардэнаноснага саўгаса „Крынкі“».22 ліпеня 1941 года быў прызваны ў армію Дрысненскім РВК Полацкай вобласці. І як сведчаць дакументы сайта «Память народа» прапаў без вестак ў кастрычніку 1944 года [3]. З гэтых дакументаў таксама бачна, што яго жонка Журбік Кацярына Ігнацьеўна, якая жыла ў Мінску, у 1945—1948 гг. некалькі разоў рабіла запыты ў Кагановіцкі РВК г. Мінска аб лёсе мужа.
Remove ads
Літаратурная творчасць
У час вучобы ў Горках пачаў займацца літаратурнай творчасцю — пісаць вершы і дасылаць у часопіс «Аршанскі маладняк». Друкаваўся пад псеўданімам — Прыбытак Лад [4].
У 1926—1927 гг. ўваходзіў у Горацкую студыю «Аршанскага маладняка» [5]. У часопісах «Маладняк», «Аршанскі Маладняк» друкаваў вершы і літаратуразнаўчыя артыкулы. ў 1927 годзе ўступае ў аб’яднанне «Беларуская літаратурна-мастацкая камуна». У першым нумары часопіса «Росквіт», што выпусціла гэта аб’яднанне, паэт надрукаваў верш. У сакавіку 1928 года гэта літаратурнае аб’яднанне распалася і У. Прыбыткоўскі вярнуліся ў «Маладняк». Быў дэлегатам Усебеларускай канферэнцыі «Маладняка» ў 1927 годзе ад Горацкай студыі «Аршанскага Маладняка». У сваіх вершах У. Прыбыткоўскі шукаў новыя паэтычныя формы знаходзіўся пад уплывам У. Маякоўскага. Ён актыўна карыстаўся «лесвічкай» і ўжываў рэдкія для беларускай паэзіі віды рыфмоўкі.
Remove ads
Аналіз яго творчасці
М. Гарэцкі аналізуючы яго творчасць у кнізе «Маладняк за пяць гадоў» адзначаў, што ў яго ёсць «ухіл у футурызм» [6].
Кандыдат філалагічных навук Віктар Жыбуль лічыць, што паэт "… пакінуў невялікую, але цікавую літаратурную спадчыну, у ёй канцэнтраваліся авангардысцкія пошукі беларускай паэзіі 1920-х гг.([7]. У 1926 г. У.Прыбыткоўскі дэбютуе як крытык, друкуючы рэцэнзію на кнігу М.Зарэцкага «Голы звер»(«Аршанскі Маладняк», 1926).
Аб яго творчасці пакінулі ўспаміны Юрка Гаўрук і Міхась Ганчарык. Апошні лічыў, што: «Прыбыткоўскі не стаіць на раздарожжы, як Дудар, проста і шчыра кліча кінуць у вёсцы і ў горадзе „слёзы дзедаўскія сеяць па пяску“ і, каб скарэй знішчыць кулацка-нэпаўскі дысананс сучаснасці, зазывае „без вагання прыстаўляць наган к віску“» [8].
Вершы і літаратуразнаўчыя працы
- "Дзядзечка любы… " і «Ціха сыплецца снег», «Сёння — дысананс», «Ліхой ноччу ля Нёмана», "Узрос каласок… ", рэцэнзіі на кнігі: М.Зарэцкага «Голы звер», Я. Пушчы «Vita»(«Аршанскі Маладняк» № 2,3. 1926 г .).
- "Часамі поўніцца… ", "Не разумею вясёласці хмельнай, не разумею… ", «Драма мамы», "Часам поўніцца істота музыкай… ", артыкул «Індывідуалізм і сучасная літаратура»(«Аршанскі Маладняк» № 7,8. 1928 г.)
- "Літаратура ў прыгоне… «(Росквіт» № 1.1928).
- «Пралетарская інтэлігецыя», «Марш калектывізацыі» («Маладняк», 1930. № 1. 8-9).
- «Часамі поўніцца істота музыкай…», «Ціха сыплецца сьнег…», «…Не разумею вясёласьці хмельнай…», «Літаратура ў прыгоне…», «Драма мамы» (Роднае слова. 2015. № 8. С. 11-12) .
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads