Аляксандр Сцяпанавіч Вечар

From Wikipedia, the free encyclopedia

Аляксандр Сцяпанавіч Вечар
Remove ads

Алесь (Аляксандр Сцяпанавіч) Вечар (псеўданім: Алесь Раніца; 12 (25) сакавіка 1905, в. Машчыцы Слуцкага павета Мінскай губерні, цяпер Слуцкі раён, Мінская вобласць — 4 красавіка 1985, Мінск) — беларускі паэт , біёлаг, доктар біялагічных навук, прафесар, акадэмік АН БССР[3][4].

Хуткія факты Аляксандр Сцяпанавіч Вечар, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Thumb
Горацкая філія «Аршанскага Маладняка», 1926 год. Стаяць: (злева направа) Алесь Вечар, Рыгор Мурашка, Чыжонак, Уладзіслаў Прыбыткоўскі, Калядка. Сядзяць: Мятла, Сяргейчык, Міхась Ганчарык (кіраўнік філіі), Васіль Каваль, Юрка Гаўрук, Алесь Дземідовіч.

Нарадзіўся ў шматдзетнай сялянскай сям’і.Пачатковую адукацыю атрымаў у Слуцку[5]. У 1923 паступіў у Слуцкі сельгастэхнікум. У 1925—1929 студэнт агранамічнага факультэта Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі (Горкі)[3].

Быў адным з кіраўнікоў Горацкай філіі «Аршанскага Маладняка (частка «Маладняка»), у 1928—1930 узначальваў Менскую філію БелАПП[5].

У 1930—1931 працаваў выкладчыкам у Гарадоцкім тэхнікуме механізацыі сельскай гаспадаркі[3]. У 1931 паводле абвінавачання ў прыналежнасці да кулацкай сям'і выключаны з КП(б)Б[5]. У пошуках працы выехаў за межы Беларусі. У 1932—1933 аграхімік Сочынскай заалагічнай даследчай станцыі[5].

У 1933 вярнуўся ў Беларусь. Паводле сведчання С. Кандыбовіча, у 1933 быў арыштаваны, але неўзабаве вызвалены[5].

Thumb
Апошні прыжыццёвы здымак Платона Галавача. Алесь Вечар стаіць справа.

З 1933 працаваў у НДІ харчовай прамысловасці БССР[3]. З 1937 у Інстытуце харчовай прамысловасці ў Краснадары. З 1959 загадчык лабараторыяй біяхіміі раслін, з 1970 — лабараторыяй біяхіміі і малекулярнай біялогіі ў Інстытуце біялогіі АН БССР[3], з 1970 у Інстытуце эксперыментальнай батанікі АН БССР. Доктар біялагічных навук, прафесар (1951). Акадэмік АН БССР (1966)[5].

Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі Беларусі (1975). Член СП БССР з 1978[5].

Сястра А. Вечара Ніна была жонкай Платона Галавача[6].

Remove ads

Творчасць

Першы верш апублікаваў у 1926 годзе ў часопісе «Аршанскі маладняк». Вершы А. Вечара змяшчаліся на старонках часопіса «Полымя», у газеце «Савецкая Беларусь» і іншых друкаваных выданнях (1926—1931). Першую кніжку вершаў «Кола дзён» апублікаваў у 1930[5][7] годзе. У перыяд з 1931 па 1961 гады літаратурнай дзейнасцю не займаўся. Аднавіў друкаванне літаратурных твораў у 1961 годзе. Аўтар зборніка вершаў «Зварот да слова» (1977)[7].

Remove ads

Навуковая дзейнасць

Даследаванні прысвечаны прыродзе пратаплазменных  (руск.) структур расліннай клеткі, вывучэнню прыроды бялкоў. Вывучаў змены прыродных уласцівасцяў клубняў пад уздзеяннем святла. Устанавіў адсутнасць фотасінтэтычнай актыўнасці ў іх хларапластах. Выявіў наяўнасць у пластыдах бульбы дэзаксірыбануклеінавую кіслату, якая сведчыць аб наяўнасці ў іх самастойнага шляху біясінтэзу бялкоў[4].

Распрацаваў і ўкараніў у вытворчасць метады асвятлення вінаў бентанітамі  (руск.), навукова абгрунтаваў выкарыстанне аскарбінавай кіслаты ў тэхналогіі вытворчасці пеністых вінаў. Распрацаваў методыку атрымання ізаляваных пластыд, у т. ч. хларапластаў з тканак раслін, вызначыў іх хімічны склад і выявіў наяўнасць дэзаксірыбануклеінавай кіслаты[3].

У выніку даследаванняў, праведзеных у лабараторыі Вечара, даказаная эфектыўнасць безадходнай перапрацоўкі бульбы для кармавых і тэхнічных мэтаў. Удзельнічаў у стварэнні першага ў СССР доследна-прамысловага завода па атрыманні каратыну з морквы і першага завода па вытворчасці вітаміна В2 на аснове мікрабіялагічнага сінтэзу[3].

Навуковыя працы

Аўтар больш за 420 навуковых прац, у тым ліку 6 манаграфій і 10 вынаходніцтваў[4].

  • Сидры и яблочные игристые вина (химия и технология). М., 1976 (совм. с Л. А. Юрченко)
  • Прамысловая сушка бульбы. Мн.: Белдзяржвыд, 1932 (у сааўт.).
  • Пластиды растений, их свойства, состав и строение. Мн.: Изд-во АН БССР, 1961.
  • Фізіялогія і біяхімія бульбы. Мн.: Навука і тэхніка, 1984 (разам с М. М. Ганчарыкам).
  • Основы физической биохимии растений. Мн.: Наука и техника, 1984.

Узнагароды

Узнагароджаны ордэнам Дружбы народаў (1981), медалямі[4].

Зноскі

  1. Library of Congress AuthoritiesLibrary of Congress. Праверана 20 кастрычніка 2025.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q13219454'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q131454'></a>
  2. Беларусь у асобах і падзеях
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q112702533'></a>
  3. Вечер Александр Степанович // Биографический справочник. Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 113. — 737 с.
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads