Улогава

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Уло́гава — возера ў Полацкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Палата, за 17 км на паўночны ўсход ад Полацка, за 1 км на ўсход ад вёскі Сіцянец.

Хуткія факты Улогава, Морфаметрыя ...

Плошча паверхні 0,46 км². Даўжыня возера 1,5 км, найбольшая шырыня 0,39 км. Найбольшая глыбіня дасягае 3,9 м, сярэдняя каля 2,4 м. Даўжыня берагавой лініі 3,22 км. Аб'ём вады ў возеры 1,12 млн м³.
Катлавіна возера рэшткавага тыпу, выцягнутая ў напрамку з паўднёвага захаду на паўночны ўсход. Схілы катлавіны спадзістыя і пясчаныя. Вышыня схілаў 4—5 метраў. У паўночнай, заходняй і паўночна-заходняй частках катлавіны тэраса вышынёй 0,8—1 м. Берагі нізкія, пясчаныя. У паўночна-заходняй і заходняй частцы возера берагі сплавінныя (шырыня 5—10 м). Дно да глыбіні 1—1,5 м пясчанае, глыбей выслана ілам і сапрапелем. Возера эўтрофнае, слабапраточнае. Расліннасць пашыраецца ў прыбярэжнай частцы да глыбіні 2,4 м.

У возера ўпадаюць ручаі, меліярацыйныя каналы. У паўднёвай частцы злучана пратокай з возерам Улогава[2] плошчай 0,12 км². Сцёк па пратоцы ў раку Палата.

Remove ads

Зноскі

  1. GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q830106'></a>
  2. Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 9 июня 2008 г. № 826 «О внесении изменений и дополнений в постановление Совета Министров Республики Беларусь от 20 февраля 2007 г. N 220»

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads