Ульсан (горад)
горад у Рэспубліцы Карэя From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ульса́н — горад-метраполія ў паўднёва-ўсходняй частцы Карэйскага паўвострава, размешчаны на беразе Японскага мора ў вусці ракі Тхэхваган, за 70 кіламетраў на поўнач ад Пусана. Найбуйнейшы прамысловы горад краіны, вядомы як «Сталіца эканомікі Паўднёвай Карэі» або «Сталіца прамысловасці Паўднёвай Карэі». У мінулым горад быў цэнтрам карэйскай кітабойнай прамысловасці, у чэрвені 2005 года ва Ульсане адбылося пасяджэнне Міжнароднай кітабойнай камісіі. У 2015 годзе горад быў аб’яўлены прэтэндэнтам на правядзенне Алімпійскіх гульняў 2028 года з Пусанам. Горад вядомы сваімі славутасцямі. Тут знаходзіцца самы вялікі парк у краіне — «Вялікі ульсанскі парк» — і самая вялікая верф у свеце — «Хёндэ хэві індастрыз». У цэнтры горада стаіць манумент «Вежа прамысловасці» — сімвал горада і прамысловасці краіны.
Remove ads
Гарады-пабрацімы
Зноскі
- archINFORM — 1994. Праверана 6 жніўня 2018.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads