Ульян Аляксандравіч Рыбак
Герой Савецкага Саюза From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ульян Аляксандравіч Рыба́к (1 студзеня 1920, вёска Яўсеевічы, Гомельская губерня — 14 жніўня 2009, вёска Завалочыцы, Глускі раён) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1945). Удзельнік Парада Перамогі ў Маскве.
Remove ads
Біяграфія
У. А. Рыбак нарадзіўся ў вёсцы Яўсеевічы Гомельскай губерні (зараз у Глускім раёне Магілёўскай вобласці). Да 1935 г. працаваў на шклозаводзе «Камінтэрн» ў Бабруйскім раёне, потым на Завалочыцкім спіртзаводзе. У 1940 г. прызваны ў Чырвоную Армію. Службу праходзіў у Карэліі. З 1941 г. на Ленінградскім, Варонежскім, Цэнтральным, 1-м і 4-м Украінскім франтах. Памочнік камандзіра разведвальнага ўзвода старшына У. А. Рыбак вызначыўся ў снежні 1944 г. у час разведкі сіл праціўніка ў Карпатах. З разведчыкамі ўзвода знішчыў 75 і ўзяў у палон 40 гітлераўцаў, здабыў каштоўныя звесткі пра ворага. За вайну захапіў 57 «языкоў», знішчыў 10 танкаў і больш за 200 гітлераўцаў.
Пасля вайны жыў у вёсцы Завалочыцы. Да 1979 г. працаваў на Завалочыцкім спіртзаводзе. Памёр 14 жніўня 2009 г. Пахаваны на могілках у вёсцы Завалочыцы[1].
Remove ads
Узнагароды
- Медаль «Залатая Зорка»
- Ордэн Леніна
- Ордэн Чырвонага Сцяга
- 2 ордэны Айчыннай вайны 1-й ступені
- Ордэн Чырвонай Зоркі
- Ордэн Славы 2-йступені
- Ордэн Славы 3-й ступені
- Медаль «За адвагу»
- Медаль «За баявыя заслугі»
- Ордэн Рэспублікі Беларусь «За службу Радзіме» 3-й ступені
- Медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
і інш.
Памяць
Зноскі
- Ульян Аляксандравіч Рыбак на сайце «Героі краіны»
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads