Уманскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Паўла Тычыны

From Wikipedia, the free encyclopedia

Уманскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Паўла Тычыныmap
Remove ads

Уманскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Паўла Тычыны — украінская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова педагагічнага профілю са статусам універсітэта, якая знаходзіцца ў горадзе Умань.

Хуткія факты Уманскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Паўла Тычыны, Арыгінальная назва ...
Remove ads

Гісторыя

  • 1930 — заснаваны як Інстытут сацыяльнага выхавання; меў 4 факультэты: тэхніка-матэматычны, сацыяльна-эканамічны, літаратурны і біялагічны; навучанне доўжылася тры гады; першы набор — 120 студэнтаў;
  • 1933 — перайменаваны ў педагагічны інстытут з чатырохгадовым тэрмінам навучання, меў 4 факультэты: гістарычны, літаратурны, матэматычны і біялагічны;
  • 1935 — перайменаваны ў настаўніцкі інстытут; 2 факультэта: фізіка-матэматычны і натуральна-геаграфічны;
  • 15 чэрвеня 1944 — аднавіў працу ў складзе 2 аддзяленняў: фізіка-матэматычнага і натуральна-геаграфічнага;
  • 1946 — аднавіў дзейнасць гістарычны факультэт;
  • 1947 — быў далучаны натуральны факультэт Адэскага настаўніцкага інстытута, праз год — такі жа факультэт Кіеўскага настаўніцкага інстытута;
  • 1952 — Уманскі настаўніцкі інстытут рэарганізаваны ва Уманскі дзяржаўны педагагічны інстытут;
  • 1960 — створаны факультэт педагогікі і методыкі пачатковай адукацыі;
  • 1967 — інстытуту было прысвоена імя Паўла Рыгоравіча Тычыны — украінскага паэта, перакладчыка, публіцыста, грамадскага і дзяржаўнага дзеяча УНР і УССР;
  • 1976 — інстытут пачаў падрыхтоўку настаўнікаў агульнатэхнічных дысцыплін і працы;
  • 1998 — інстытут рэарганізаваны ва Уманскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Паўла Тычыны.
Remove ads

Структура

  • Інстытут эканомікі і бізнес-адукацыі;
  • Гістарычны факультэт;
  • Натуральна-геаграфічны факультэт;
  • Факультэт дашкольнай і спецыяльнай адукацыі;
  • Факультэт пачатковай адукацыі;
  • Факультэт сацыяльнай і псіхалагічнай адукацыі;
  • Факультэт мастацтваў;
  • Факультэт фізічнага выхавання;
  • Факультэт замежных моў;
  • Факультэт украінскай філалогіі;
  • Факультэт інжынерна-педагагічнай адукацыі;
  • Факультэт фізікі, матэматыкі і інфарматыкі.
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads