Умберта Саба

From Wikipedia, the free encyclopedia

Умберта Саба
Remove ads

Умберта Саба (італ.: Umberto Saba, 9 сакавіка 1883, Трыест — 25 жніўня 1957, Гарыцыя) — італьянскі паэт.

Хуткія факты Умберта Саба, Асабістыя звесткі ...

У першых зборніках вершаў («Маімі вачыма», 1912, і інш.) Саба развівае традыцыі Дж. Пасколі, тонка перадаючы адчуванне прыроды. З 1921 вершы аб’ядноўваюцца пад назвай «Канцаньерэ» — «Спеўнік», куды ўключаюцца наступныя зборнікі. Глыбіня і сіла паэтычнага бачання Саба вызначыліся ў зборніках «Слова» (1934), «Апошнія тварэнні» (1944 г.), дзе меланхолія, сузіральнасць паэзіі герметызму, з якой быў звязаны паэт, злучалася з багатай мелодыкай рытмічнага белага верша. Паэтычная споведзь Саба адрозніваецца выразнасцю думкі і формы, спачуваннем да людскіх пакут. У зборніках «Міжземнаморскае» (1947), «Амаль аповед» (1951) і іншых паэт выкрывае вайну і нацызм, паэтызуе працу, заклікае да пераадолення адчужэння. Творы Саба перакладзены на шматлікія мовы.

Remove ads

Беларускія пераклады

На беларускую мову вершы Умберта Саба перакладалі Аксана Данільчык[7] і Лявон Баршчэўскі.

• Выбраныя вершы / Умбэрта Саба. — Мінск : Зміцер Колас, 2018. — 82, [1] с. — («Паэты планеты»). Пераклад Л. Баршчэўскага.

Зноскі

1. Frattarolo R. Saba Umberto (Umberto Poli) // Dizionario degli scrittori italiani contemporanei pseudonimi: 1900-1975: con un repertorio delle bibliografie nazionali di opere anonime e pseudonimeRavenna: Angelo Longo Editore, 1975. — P. 232.

2. Lavezzi G. Umberto POLI // Dizionario Biografico degli Italiani — 2015. — Vol. 84. Праверана 9 кастрычніка 2017.

3. Umberto Saba // Brockhaus Enzyklopädie

4. autori vari Enciclopedia TreccaniIstituto dell'Enciclopedia Italiana, 1929. Праверана 1 сакавіка 2015.

5. The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.

6. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 16 сакавіка 2025.

Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads