Умберта II

From Wikipedia, the free encyclopedia

Умберта II
Remove ads

Умбе́рта II (італ.: Umberto II), ён жа Травеньскі кароль (італ.: il Re di Maggio; 15 верасня 1904 — 18 сакавіка 1983) — чацвёрты і апошні кароль ІталііСавойскай дынастыі). Маршал Італіі (29 кастрычніка 1942). Займаў прастол ледзь больш месяца, з 9 мая па 12 чэрвеня 1946 года, паміж адрачэннем свайго бацькі Віктара Эмануіла III і абвяшчэннем вынікаў рэферэндуму аб адмене манархіі, на якім перамог рэспубліканскі лад.

Хуткія факты 4-ы кароль Італіі, Папярэднік ...

Падчас Бітвы за Францыю (1940) узначальваў італьянскія войскі. Фактычна і раней, пасля захопу Рыма войскамі саюзнікаў у 1944 годзе, выконваў абавязкі рэгента (бацька знаходзіўся ў Егіпце). Італія была абвешчана рэспублікай, а ўсе члены Савойскай дынастыі мужчынскага полу па адмысловым законе выгнаны з краіны. Умберта II пасяліўся ў Жэневе, дзе памёр у 1983 годзе.

У народзе атрымаў мянушку «травеньскі кароль».

Remove ads

Сям’я

Thumb
King Umberto II

З 1930 года быў жанаты з Марыяй-Жазэ Бельгійскай, дачкой караля Бельгіі Альберта I.

Дзеці:

• Марыя Піа Савойская (1934)
• Віктар Эмануіл (1937), прынц Неапалітанскі
• Марыя Габрыэла Савойская (1940)
• Марыя Беатрыса Савойская (1943)

Зноскі

1. Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 12 жніўня 2015.

2. Lundy D. R. Umberto II di Savoia-Carignano, Re d'Italia // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.

3. Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.

4. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
5. Lundy D. R. The Peerage

Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads