Універсітэт Земельвайса
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Універсітэт Земельвайса (венг.: Semmelweis Egyetem) — найстарэйшая медыцынская навучальная ўстанова Венгрыі.
Remove ads
Гісторыя
Заснаваны ў 1769 годзе як медыцынскі факультэт Трнаўскага ўніверсітэта (пазней — Будапешцкага ўніверсітэта).
У 1951 годзе на базе медыцынскага факультэта Будапешцкага ўніверсітэта быў арганізаваны Будапешцкі медыцынскі ўніверсітэт.
У 1969 годзе ўніверсітэту было прысвоена імя вядомага венгерскага ўрача і прафесара ўніверсітэта Ігнаца Земельвайса (1818—1865). Навучальная ўстанова пачала называцца Медыцынскім універсітэтам Земельвайса.
У студзені 2000 года адбылося аб'яднанне Медыцынскага ўніверсітэта Земельвайса з Універсітэтам навук аб здароўі Імрэ Хайнала і Універсітэтам фізічнага выхавання. Аб'яднаны ўніверсітэт атрымаў назву Універсітэта Земельвайса.
Remove ads
Факультэты
- Агульнай медыцыны
- Фармакалогіі
- Стаматалогіі
- Фізічнага выхавання і спорту
- Дзяржаўнай службы аховы здароўя
Выкладанне вядзецца на трох мовах — венгерскай, нямецкай (з 1983 года) і англійскай (з 1989 года).
Зноскі
- Ünnepélyes keretek között tette le rektori esküjét Dr. Merkely Béla — Універсітэт Земельвайса, 2018. Праверана 21 жніўня 2018.
- Directory of Open Access Journals — 2003.
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads