Універсітэт Караля Данілы
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Універсітэт Караля Данілы — украінская прыватная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам ўніверсітэта, якая знаходзіцца ў Івана-Франкоўску.
Remove ads
Агульная характарыстыка
У 1997 годзе заснавана прыватная вышэйшая навучальная ўстанова "Івана-Франкоўскі інстытут права, эканомікі і будаўніцтва". Пачынаў сваю дзейнасць інстытут з арандаванага памяшкання на 500 м2 з 300 студэнтамі і 4 спецыяльнасцямі. У 2007 годзе універсітэт быў перайменаваны ў Івана-Франкоўскі ўніверсітэт права імя Караля Данілы Галіцкага. З мая 2017 года вучэльня называецца Універсітэтам караля Данілы. За дваццаць гадоў дзейнасці ўніверсітэт скончылі больш за 20 тысяч студэнтаў.
На сённяшні дзень Універсітэт караля Данілы рыхтуе спецыялістаў у галіне правазнаўства, эканомікі, архітэктуры, будаўніцтва, дызайну, IT-тэхналогій, журналістыкі, музычнага мастацтва і багаслоўя.
Remove ads
Спасылкі
- Афіцыйны сайт установы
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads