Універсітэт Парыж-Поўдзень
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Універсітэт Парыж-Поўдзень (фр.: Université Paris-Sud), таксама Універсітэт Парыж ХІ — французская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая існавала ў 1971-2020 гадах і знаходзілася ў Парыжы. У 2020 годзе ўстанова ўвайшла ў склад новага Парыж-Саклейскага ўніверсітэта.
Remove ads
Агульная характарыстыка
Гісторыя універсітэта пачынаецца з 1940 года, менавіта тады Ірэн Жаліо-Кюры і Фрэдэрык Жаліо прапануюць Парыжскаму ўніверсітэту перанесці частку факультэтаў у прыгарад. Канчатковае рашэнне было прынята ў 1954 годзе. У 1956 годзе адкрыты Інстытут ядзернай фізікі ў Арсэ, першым рэктарам якога становіцца Фрэдэрык Жаліо. Улічваючы крытычнае становішча Сарбоны, частку факультэту навук таксама перамясцілі ў Інстытут ядзернай фізікі. Пасля майскіх падзей 1968 года Інстытут атрымлівае статус асобнага ўніверсітэта.
Ва ўніверсітэце было 5 факультэтаў, а таксама інстытуты электрыкі, прамысловай інфарматыкі, механікі і аўтаматызацыі; інфарматыкі і вымярэнняў у фізіцы, хіміі; менеджменту і камерцыі і інжынерная школа. Гэтак жа ва ўніверсітэце было размешчана 111 даследчых лабараторый, задзейнічана 2 200 прафесараў-даследчыкаў.
Remove ads
Структура
Факультэты
- Факультэт эканомікі, права і менеджменту
- Факультэт медыцыны
- Факультэт фармацэўтыкі
- Факультэт навук
- Факультэт фізкультуры і спорту
Зноскі
- ministère de l'Enseignement supérieur et de la Recherche data.gouv.fr: Plateforme ouverte des données publiques françaises — 2011. Праверана 15 снежня 2023.
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads