Пікардыйскі ўніверсітэт імя Жуля Верна
Універсітэт у Францыі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Пікардыйскі ўніверсітэт імя Жуля Верна (фр.: Université de Picardie Jules-Verne) — французская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Ам’ен.
Remove ads
Гісторыя
У пачатку 1960-х гадоў у Ам’ене былі чатыры навучальныя ўстановы: нацыянальная медыцынская і фармацэўтычная школа, юрыдычная школа, філалагічная школа і ўніверсітэцкі навуковы каледж. Па прычыне таго, што гэтыя навучальныя ўстановы не давалі магчымасць атрымаць поўную вышэйшую адукацыю, у сярэдзіне 1960-х гадоў было прынята рашэнне адрадзіць Ам’енскую акадэмію, якая была заснавана ў 1848 годзе, і стварыць факультэты медыцыны, філалогіі, гуманітарных навук, эканомікі і права. У 1970 годзе дадзеная ВНУ атрымала статус ўніверсітэта. У 1991 годзе ўніверсітэт быў названы ў гонар Жуля Верна.
Remove ads
Структура
Факультэты
- Факультэт мастацтваў
- Факультэт гісторыі і геаграфіі
- Факультэт моў і замежных культур
- Факультэт філасофіі і гуманітарных навук
- Філалагічны факультэт
- Факультэт фізічнай культуры і спорту
- Факультэт эканомікі і менеджменту
- Факультэт паліталогіі і права
- Факультэт дакладных навук
- Факультэт медыцыны
- Факультэт фармацэўтыкі
Інстытуты
Remove ads
Зноскі
- ministère de l'Enseignement supérieur et de la Recherche data.gouv.fr: Plateforme ouverte des données publiques françaises — 2011. Праверана 15 снежня 2023.
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads