Універсітэт Святой Марыі (Галіфакс)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Універсітэт Святой Марыі (англ.: Saint Mary's University) — канадская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Галіфакс у правінцыі Новая Шатландыя, Канада.
Remove ads
Агульная характарыстыка
Папярэднікам універсітэта была вучэльня, заснаваная ў 1802 годзе каталіцкім святаром Эдмундам Бёркам. Уласна ўніверсітэт быў заснаваны ў 1840 годзе архідыяцэзіяй Галіфакса. У 1841 годзе ён быў прызнаны ўрадам правінцыі Новая Шатландыя, а ў 1852 годзе — урадам Канады. У 1970 годзе ўніверсітэт стаў дзяржаўнай установай.
Структура
- Факультэт адукацыі
- Факультэт мастацтваў
- Факультэт прыродазнаўчых навук
- Факультэт магістратуры, аспірантуры і даследаванняў
- Школа бізнесу
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Універсітэт Святой Марыі (Галіфакс)
- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads