Сілезскі ўніверсітэт у Опаве
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сілезскі ўніверсітэт у Опаве (чэшск.: Slezská univerzita v Opavě) — чэшская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта і з сядзібай у горадзе Опава.
Remove ads
Гісторыя
У перыяд Пражскай вясны (1968—1969 гады) з’явіліся планы стварэння ў Опаве самастойнага ўніверсітэта, аднак вярнуліся да іх толькі праз 20 гадоў — 17 лістапада 1989 года, пасля падзення камунізму. 17 верасня 1990 года міністэрства адукацыі, моладзі і спорту Чэхаславакіі стварыла філасофска-прыродазнаўчы факультэт у Опаве і эканамічны факультэты ў Карвіне. Першыя студэнты пачалі там навучанне 8 кастрычніка 1990 года. І толькі 9 ліпеня 1991 года пасля настойлівых намаганняў горада Опавы ўрад Чэхаславакіі выдаў пастанову аб стварэнні Сілезскага ўніверсітэта з сядзібай у Опаве, якае ўступіла ў сілу 28 верасня 1991 года.
Remove ads
Структура
- філасофска-прыродазнаўчы факультэт
- факультэт бізнесу ў Карвіне
- факультэт дзяржаўных палітык
- інстытут матэматыкі
- інстытут фізікі
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Сілезскі ўніверсітэт у Опаве
- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads