Універсітэт Тамперэ
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Універсітэт Тамперэ (фінск.: Tampereen yliopisto) — універсітэт Фінляндыі, знаходзіццв на поўдні краіны, у горадзе Тамперэ. Заснаваны ў 1925 годзе. У 2013 годзе ў рэйтынгу аўтарытэтнай брытанскай кампаніі QS Quacquarelli Symonds універсітэт займаў 376 месца сярод лепшых універсітэтаў свету.
Remove ads
Гісторыя
Першапачаткова ўніверсітэт быў заснаваны ў горадзе Хельсінкі ў 1925 годзе і называўся тады Грамадзянскай Акадэміяй. У акадэміі вучыліся на той момант 27 студэнтаў. У 1930 годзе навучальная ўстанова перайменавана ў Інстытут Сацыяльных Навук. Да таго часу колькасць студэнтаў узрасла да 195. У 1960 навучальная ўстанова пераехала ў горад Тамперэ, і ў 1966 годзе атрымала назву: Універсітэт Тамперэ.
У 2011 годзе ва ўніверсітэце правялі рэструктуралізацыю факультэтаў, злучыўшы паміж сабой некаторыя факультэты і змяніўшы іх назвы.
Remove ads
Факультэты
- біялагічны
- інфармацыйны
- кіравання
- педагогікі
- сучасных моў, перакладазнаўства і літаратуры
- медыцынскі
- камунікацый і медыя
- сацыяльна-культурнай дзейнасці
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Універсітэт Тамперэ
- Універсітэт Тамперэ (фін.) (англ.)
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads