Універсітэт Мацея Бела ў Банска-Бістрыцы

From Wikipedia, the free encyclopedia

Універсітэт Мацея Бела ў Банска-Бістрыцыmap
Remove ads

Універсітэт Мацея Бела ў Банска-Бістрыцы — славацкая дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта і з сядзібай у Банска-Бістрыцы.

Хуткія факты Універсітэт Мацея Бела ў Банска-Бістрыцы, Арыгінальная назва ...
Remove ads

Агульная характарыстыка

Універсітэт Мацея Бела ў Банска-Бістрыцы з’яўляецца класічным універсітэтам і пацвердзіў свой універсітэцкі статус у 2010 годзе. Ён з’яўляецца членам Еўрапейскай асацыяцыі ўніверсітэтаў. Універсітэт названы ў гонар Мацея Бела, гісторыка, энцыклапедыста, філосафа, педагога, прапаведніка і асветніка першай паловы XVIII стагоддзя. Універсітэт прапануе класічны ўніверсітэцкі спектр адукацыйных праграм ва ўсіх трох узроўнях і формах навучання ў галіне педагагічных, сацыяльных, эканамічных, прававых, палітычных, гуманітарных і прыродазнаўчых навук, у галіне міжнародных адносін, эканомікі і матэматыкі, а таксама рэалізуе англамоўныя і часткова франкамоўныя праграмы. Універсітэт развівае сумесныя навучальныя праграмы і кантакты з найбуйнейшымі замежнымі ўніверсітэтамі, дзе студэнты маюць магчымасць завяршыць частку свайго навучання.

Remove ads

Структура

  • Эканамічны факультэт
  • Факультэт палітычных навук і міжнародных адносін
  • Факультэт прыродазнаўчых навук
  • Філасофскі факультэт
  • Педагагічны факультэт
  • Юрыдычны факультэт

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads