Універсітэт імя Уілфрыда Лар’е
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Універсітэт імя Уілфрыда Лар’е (англ.: Wilfrid Laurier University) — канадская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Уотэрлоа ў правінцыі Антарыа, Канада.
Remove ads
Агульная характарыстыка
Універсітэт названы ў гонар сэра Уілфрыда Лар’е, сёмага прэм'ер-міністра Канады. У 1910 годзе лютэранскі сінод заснаваў семінарыю, якая адкрылася ў 1911 годзе пад назвай Евангельска-лютэранскай тэалагічнай семінарыі Усходняй Канады. У 1914 годзе семінарыя пашырыла сваю прапанову, каб уключыць нетэалагічныя курсы і прыняла назву "Школа-каледжа Уотэрло". У 1924 годзе ўстанова ператварылася ў Каледж мастацтваў Уотэрло. Пазней гэтая назва была зменена на Універсітэт імя Уілфрыда Лар'е 1 лістапада 1973 года. Ва ўніверсітэце навучаецца каля 17 тысяч студэнтаў дзённай і завочнай формы навучання бакалаўрыяту і больш за 1500 магістрантаў дзённай і завочнай формы навучання. У ім працуе больш за 500 выкладчыкаў і супрацоўнікаў.
Remove ads
Структура
- Факультэт мастацтваў
- Факультэт адукацыі
- Факультэт магістратуры і аспірантуры
- Факультэт сацыяльна-гуманітарных навук
- Факультэт вольных мастацтваў
- Факультэт музыкі
- Факультэт прыродазнаўства
- Факультэт сацыяльнай работы
- Школа бізнесу і эканомікі
- Школа міжнароднай палітыкі і дзяржаўнага кіравання
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Універсітэт імя Уілфрыда Лар’е
- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads