Унітарныя адзінкі Англіі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Унітарныя адзінкі Англіі
Remove ads

Унітарныя адзінкі Англіі (англ.: Unitary authorities of England) — адміністрацыйна-тэрытарыяльныя ўтварэнні ў Англіі, якія кіруюцца адным органам улады, якія аб'ядноўвае ў сабе функцыі і паўнамоцтвы савета графства і раённага савета.

Thumb
Унітарныя адзінкі на карце Англіі адзначаны жоўтым

Унітарныя адзінкі ўтвараюцца або шляхам дадатковага надання раённаму савету неметрапольнага графства функцый і паўнамоцтваў графства, або насупраць, савету графства дадаткова надаюць функцыі і паўнамоцтвы раёна. Большасць унітарных адзінак Англіі былі ўтвораны ў перыяд з 1995 па 1998 год, астатняя частка ў 2009 годзе.

Remove ads

Геаграфія

Унітарныя адзінкі, як спосаб адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ладу, сустракаюцца ва ўсіх рэгіёнах Англіі, акрамя Вялікага Лондана і маюць памеры ад 33 км² (Слау) да 5 013 км² (Нартумберленд). Паводле рэгіёнаў, 55 унітарных адзінак размеркаваны наступным чынам:

  • Паўднёва-Усходняя Англія — 12 унітарных адзінак
  • Паўднёва-Заходняя Англія — 11 унітарных адзінак
  • Паўночна-Усходняя Англія — 7 унітарных адзінак
  • Усходняя Англія — 6 унітарных адзінак
  • Паўночна-Заходняя Англія — 6 унітарных адзінак
  • Ёркшыр і Хамбер — 5 унітарных адзінак
  • Іст-Мідлендс — 4 унітарныя адзінкі
  • Уэст-Мідлендс — 4 унітарныя адзінкі
  • Вялікі Лондан — унітарныя адзінкі адсутнічаюць

Усё 55 унітарных адзінак уключаны ў склад 30 з 48 цырыманіяльных графстваў Англіі:

Remove ads

Насельніцтва

Ва ўнітарных адзінках Англіі паасобку, паводле даных 2001 года, пражывае ад 34 (Ратленд) да 499 (Корнуал)тыс. чалавек, пры сярэдняй шчыльнасці насельніцтва ад 61 (Нартумберленд) да 4 638 (Портсмут) чал./км².

Спіс унітарных адзінак Англіі

Унітарныя адзінкі, вылучаныя тлустым шрыфтам, з'яўляюцца таксама і цырыманіяльнымі графствамі. Знак † паказвае на тое, што межы цырыманіяльнага графства шырэйшы за межы аднайменнай унітарнай адзінкі.

Больш інфармацыі Тып, Год утварэння ...
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads