Упраўленне Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека

From Wikipedia, the free encyclopedia

Упраўленне Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека
Remove ads

Упраўленне Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека, УВКПЧ (Office of the United Nations High Commissioner for Human Rights, OHCHR) — агенцтва Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, якое адсочвае забяспячэнне і абарону правоў чалавека, гарантаваных Усеагульнай дэкларацыяй правоў чалавека.

Хуткія факты Упраўленне Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека, Адміністрацыйны цэнтр ...

Заснаванае ў 1993 годзе Генеральнай Асамблеяй ААН. З’яўляецца галоўным структурным падраздзяленнем ААН па ахове правоў чалавека. Узначальваецца Вярхоўным камісарам ААН па правах чалавека, які нясе асноўную адказнасць за дзейнасць ААН ў галіне правоў чалавека.

З 1 верасня 2008 года пасаду Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека займае Наванетхем Пілэй (Navanethem Pillay) з Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі.

Упраўленне цесна супрацоўнічае з Саветам па правах чалавека ААН (UNHRC). Колькасць супрацоўнікаў Упраўлення налічвае каля 1 тысячы чалавек.

Remove ads

Расследаванне ў Тыграі

У сакавіку 2021 года Вярхоўны камісар ААН па правах чалавека Мішэль Бачэлет заявіла, што УВКПЧ з Эфіопскай камісіяй па правах чалавека (ЭКПЧ) дамовіліся правесці сумеснае расследаванне парушэнняў правоў чалавека ў зоне Тыграйскага канфлікту[3]. Як адзначалася ў ААН, яны будуць разглядаць «парушэнні правоў чалавека, учыненыя усімі бакамі ў кантэксце канфлікту ў Тыграі». УВКПЧ заявіла, што яно і ЭКПЧ падтрымліваюць пастаяннае партнёрства і падзяляюць мэты адказнасці за выкананне правоў чалавека. Першапачатковы этап расследавання быў запланаваны на трохмесячны перыяд[4][5].

У маі УВКПЧ і ЭКПЧ падпісалі пагадненне, у якім падрабязна апісаны «геаграфічны ахоп, пытанні расследавання і механізмы ўзаемадзеяння». Кожная з дзвюх камісій адабрала па шэсць чалавек для стварэння каманды з дванаццаці следчых. Былі таксама прызначаны супрацоўнікі па прававых пытаннях, гендэрных пытаннях, пытаннях бяспекі і перакладчыкі. Даніэль Бекэле, кіраўнік ЭКПЧ, заявіў, што яны не атрымоўвалі паведамленняў ад Афрыканскай камісіі па правах чалавека і народаў (АКПЧН) аб магчымым супрацоўніцтве ў расследаванні[6].

Як пісала The Guardian, многія тыграйскія дзеячы негатыўна ўспрынялі ўдзел ЭКПЧ ў расследаванні[7], так як дадзеная структура падпарадкоўваецца ўладам і будзе прадузятай у адносінах да паўстанцаў[8][9].

Remove ads

Заявы па Беларусі

1 верасня 2020 года Упраўленне Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека апублікавала дакумент, падпісаны 13 экспертамі арганізацыі, у якім заявіла, што ім вядома пра 450 задакументаваных выпадкаў катаванняў і жорсткага абыходжання з людзьмі, пазбаўленымі волі пасля «спрэчных прэзідэнцкіх выбараў» 9 жніўня, якія прывялі да масавых пратэстаў і арыштаў. Паводле інфармацыі ААН, сваякі як мінімум шасці чалавек не ведаюць пра месцазнаходжанне і стан здароўя іх блізкіх, маюцца звесткі пра эпізоды гвалту над дзецьмі і жанчынамі, уключаючы сексуальны гвалт. Аўтары заявы заклікалі прыцягнуць вінаватых да адказнасці і забяспечыць кампенсацыю ахвярам і іх сем’ям[10].

Remove ads

Гл. таксама

Зноскі

  1. UN Office of the High Commissioner for Human Rights Праверана 22 верасня 2020.
  2. Nichols, Michelle (2021-03-18). "U.N. rights chief agrees to Ethiopia request for joint Tigray inquiry". Thomson Reuters. Архівавана з арыгінала 2021-07-04. Праверана 2021-07-05.
  3. Probe announced into alleged Tigray rights violations: UN rights office. United Nations (25 сакавіка 2021). Архівавана з першакрыніцы 4 ліпеня 2021. Праверана 5 ліпеня 2021.
  4. Sahlu, Sisay (2021-05-15). "Joint team to start investigation in Tigray". The Ethiopian Reporter. Архівавана з арыгінала 2021-07-04. Праверана 2021-07-05.
  5. Gebrekiros Temare, Getachew (2021-04-12). "Justice will not be served by a joint Ethiopian-UN inquiry into Tigray atrocities". Ethiopia Insight. Архівавана з арыгінала 2021-06-02. Праверана 2021-07-05.
  6. Walsh, Declan (2021-07-03). "'I Didn't Expect to Make It Back Alive': An Interview With Tigray's Leader". The New York Times. Архівавана з арыгінала 2021-07-03. Праверана 2021-07-05.
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads