Усеагульная дэкларацыя правоў чалавека
дакумент, які ўключае неад'емныя правы, якія маюць усе людзі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Усеагульная дэкларацыя правоў чалавека — дэкларацыя, якая была прынята і абвешчана Генеральнай Асамблеяй Арганізацыі Аб’яднаных Нацый 10 снежня 1948 года ў Парыжы. Прыняўшы гэтае рашэнне гістарычнага значэння, Асамблея звярнулася з заклікам да ўсіх дзяржаў-членаў Арганізацыі абнародаваць тэкст Дэкларацыі і зрабіць усё магчымае для «яе распаўсюджвання, абвяшчэння і растлумачэння, галоўным чынам у школах і іншых навучальных установах, без адрознення, якое заснавана на палітычным статусе краін або тэрыторый». Яго аўтарамі былі Джон Пітэр Хампрэй, Элеанора Рузвельт і Ренэ Касан.

Гэты дакумент меў толькі статус рэкамендацыі, тым не менш 48 краін мусілі былі прыняць гэты ўніверсальны дакумент. Ніводная краіна не прагаласавала супраць, але 8 устрымаліся. Гэта наступныя краіны:
- Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка;
- Саудаўская Аравія (аспрэчвала роўнасць паміж мужчынам і жанчынай);
- Польшча;
- СССР;
- БССР;
- УССР;
- Чэхаславакія;
- Югаславія.
Краіны сацыялістычнага блоку ўстрымаліся таму, што не згаджаліся з прынцыпам універсальнасці, які быў пазначаны ў артыкуле 2 (першай частцы).
Краіны, якія зусім не ўдзельнічалі ў галасаванні:
Дэкларацыя перкладзена прынамсі на 375 моў і дыялектаў[1].
Дэкларацыя з’яўляецца першым сусветным азначэннем правоў, якімі валодаюць усе людзі.
Remove ads
Тэкст дэкларацыі
- Тэкст у Вікікрыніцах: Усеагульная дэкларацыя правоў чалавека Архівавана 3 кастрычніка 2012.
Гл. таксама
- Савет па правах чалавека ААН
- Упраўленне Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека
- Еўрапейская канвенцыя аб абароне правоў чалавека і асноўных свабод
Зноскі
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads