Упіна
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Упіна[1] (руск.: Упино) — вёска ў Хіславіцкім раёне Смаленскай вобласці Расіі. Уваходзіць у склад Карзоўскага сельскага паселішча.
Remove ads
Назва
Назва Упіна ад назвы ракі Упінка (Упіна), прытока Сажа вышэй Хіславічаў. Варыянты рачной назвы — Упінька, Вупенка[2].
Звязана з літоўскім upė, upius «рака», якое, магчыма, пашыранае пашыральнікам -in- (*Up-in- < літ. upinis «рачны»)[3].
Гідранімічныя аналагі — літоўскія рачныя назвы тыпу Upė, Upis, Upius, Upalė, Upėsė, Upyna, Upita[4], на ўсходзе старабалцкай тэрыторыі — назвы ракі Упа (прыток Акі), дняпроўскай ракі Вопь (< *Up- / *Ap-) і інш.
Усходнябалцкае up- («рака»), разам з заходнябалцкім ap- (пруск. ape «рака»), з’яўляюцца фанетычнымі варыянтамі індаеўрапейскага кораня ab- «рака, плынь»[5][6].
Remove ads
Гісторыя
25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай Упіна абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яно ўвайшло ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала вёску разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 годзе, нягледзячы на перавагу беларускага насельніцтва, Упіна не вярнулі БССР[7].
У гады Вялікай Айчыннай вайны вёска была акупаваная гітлераўскімі войскамі ў ліпені 1941 года, вызвалена ў верасні 1943 года.
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads