Вопь

From Wikipedia, the free encyclopedia

Вопь
Remove ads

Вопь — рака ў Смаленскай вобласці Расіі, правы прыток Дняпра.

Хуткія факты Вопь, Характарыстыка ...
Remove ads

Назва

Назва Вопь балцкага паходжання[1]. Узыходзіць да *Up- (або *Ap-), якія звязаныя з літоўскім upė, прускім api «рака».

На ўсходзе старабалцкай тэрыторыі аналагі — назвы прытока Акі ракі Упа, сожскай рэчкі Упіна (*Up-in-). Далей літоўскія рачныя назвы тыпу Upė, Upis, Upius, Upalė, Upėsė, Upyna, Upita[2].

Да індаеўрапейскага *ab- «рака, плынь», ад якога таксама прускае api «рака»[3]. «Звонкія» варыянты *ab- і *ub- захаваліся толькі ў гідраніміі: у назвах дзвінскай ракі Обаль (*Ab-,-l-), возера Абстэрна (*Ab-, -st-, -rn-), прыпяцкай ракі Убарць (*Ub-, -rt-), дзесенскай ракі Убедзь (*Ub-, -d-).

Прыток Вопі рака з аднакарэннай назвай Опісна, як і прыток Упы рака Уперта (*Uperta), паказваюць, як утвараліся вытворныя назвы — з дапамогай пашыральнікаў (-sn-, -rt-). Такі спосаб утварэння вытворных назоўнікаў вядомы ў літоўскай мове: upė «рака» — upėsnis, upėsnas «рачулка; месца ўтоку ракі ў возера; поле, па якім працякае рака». Перакладам вытворных назваў *Упесна і Уперта з’яўляецца назва іншага прытоку Упы ракі Упская.

Для называння рэк у балцкай гідраніміі выкарыстоўвалася і «крынічная» аснова Ak-, ад якой утвораная назва Акі[4], у якую Упа ўцякае, а таксама двухасноўныя назвы тыпу Іслач, Нарач[5]. У яцвягаў з гэтай жа мэтай выкарыстоўвалася аснова *udā «вада, рака», як у двухасноўных гідронімах тыпу Ясельда, Грыўда.

Remove ads

Гідраграфія

Даўжыня 158 км, плошча вадазбору 3300 км². Працякае ў межах Смаленскага ўзвышша: у вярхоўях сярод балот, ніжэй — па шырокай даліне, пакрытай негустымі лясамі або лугамі, часткова забалочанымі. Сярэдні гадавы расход вады ў вусці каля 22 м³/сек. Увесну сплаў лесу. На Вопі — горад Ярцава.

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads