Уроцлаўска-Кашалінская епархія

From Wikipedia, the free encyclopedia

Уроцлаўска-Кашалінская епархія
Remove ads

Уроцлаўска-Кашалінская епархія — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка (епархія) Каталіцкага Касцёла, якая аб'ядноўвае каталікоў візантыйскага абраду, прыхаджан Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы, ў заходняй Польшчы.

Хуткія факты Уроцлаўска-Кашалінская епархія, Галоўны горад ...

Заснаваная як Уроцлаўска-Гданьская епархія ў 1996 годзе папам Янам Паўлам ІІ. 25 лістапада 2020 года ў выніку рэарганізацыі Грэка-Каталіцкай Царквы ў Польшчы Папам Францішкам назва епархіі была зменена на Уроцлаўска-Кашалінскую з цэнтрам ва Уроцлаве. Епархія з'яўляецца суфраганам Пшэмыска-Варшаўскай архіепархіі.

З 15 ліпеня 1996 года па 25 лістапада 2020 года епархія ахоплівала тэрыторыю Рэспублікі Польшча на левым (заходнім) беразе Віслы, за выключэннем гарадоў, размешчаных на абодвух берагах ракі, якія цалкам належалі Пшэмыска-Варшаўскай архіепархіі.

З 25 лістапада 2020 года яна ахоплівае тэрыторыю, якая супадае з межамі рымска-каталіцкіх мітраполій: Вроцлаўскай, Познаньскай, Шчэцінска-Каменскай, Гнезненскай, Катавіцкай і Чэнстахоўскай (без Радамскай дыяцэзіі).

Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads