Уса (прыток Бярэзіны)
рака ў Беларусі, прыток Бярэзіны From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Уса — рака ў Чэрвеньскім і Бярэзінскім раёнах Беларусі, правы прыток Бярэзіны (басейн Дняпра). Даўжыня 55 км. Вадазбор 549 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 3,3 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,7 ‰.
Remove ads
Назва
Корань Us- звязваюць з індаеўрапейскім *aus- / *us- «блішчэць, ззяць», ад якога літоўскае aušra «зара», apy-ūšris «час перад світанкам», латышскае *Ūss (балцкае боства зары)[1][2]. Балцкія гідронімы з коранем Us- / Uš- матываваныя блішчастасцю воднай паверхні, адпаведна назва Уса значыць «Блішчастая (рака)».
Гідраграфія
Выцякае з Дзікае ў Чэрвеньскім раёне, вусце за 1,5 км на ўсход ад вёскі Якшыцы Бярэзінскага раёна. Цячэ па Цэнтральнабярэзінскай раўніне.
Даліна ў вярхоўі невыразная, у сярэдняй і ніжняй частцы — трапецападобная, шырынёй 1,5—2 км. Пойма двухбаковая, яе шырыня да 0,2 км, на асобных участках да 1 км. Рэчышча на працягу 9,2 км ад вытоку і 2 км перад вусцем каналізаванае, на астатнім працягу звілістае (шырыня каля 8 м). Берагі ўмерана стромкія, іх вышыня 0,3—1,2 м.
Асноўныя прытокі справа: Ганутка, Дабрыца; злева: Лешчынка, Карпілаўка, Бусль.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
