Усеагульны нацыянальны кангрэс Лівіі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Усеагульны нацыянальны кангрэс (араб. المؤتمر الوطني العام) — былы заканадаўчы орган Лівіі, аднапалатны парламент з 2012 па 2014 гады. Сфарміравана пасля выбараў 7 ліпеня 2012 года. 4 жніўня 2014 года новым заканадаўчым органам становіцца Палата прадстаўнікоў Лівіі.

8 жніўня 2012 г. Нацыянальны пераходны савет, які кіраваў краінай з канца грамадзянскай вайны ў Лівіі, афіцыйна перадаў уладу Усеагульнаму нацыянальнаму кангрэсу[1][2][3]. УНК павінен быў сфармаваць кабінет міністраў і падрыхтаваць праект Канстытуцыі.

Remove ads

Склад

Усеагульны нацыянальны кангрэс меў 200 месцаў. Большасць месцаў (39) на выбарах атрымаў ліберальны «Альянс нацыянальных сіл», які ўзначальваў былы прэм’ер-міністр Пераходнага нацыянальнага савета Махмуд Джыбрыль, на другім месцы (17) ісламісцкая Партыя справядлівасці і развіцця[4][5][6][7].

10 жніўня 2012 года УНК выбраў сваім спікерам лідара «Нацыянальнага фронту» Мухамеда аль-Макрыфа[8], а 31 кастрычніка 2012 года зацвердзіў новы кабінет урада на чале з Алі Зейданам[9].

Remove ads

Ліквідацыя

4 жніўня 2014 года новым заканадаўчым органам краіны афіцыйна становіцца Палата прадстаўнікоў Лівіі. Аднак паралельна пачынае дзейнічаць непрызнаны парламент — Новы Усеагульны нацыянальны кангрэс, ваенныя фарміраванні якога захопліваюць сталіцу Лівіі горад Трыпалі.

Зноскі

  1. Cousins, Michel (24 ліпеня 2012). "National Congress to meet on 8 August: NTC". Libya Herald. Праверана 26 ліпеня 2012.
  2. "NTC to Transfer Power to Newly-Elected Libyan Assembly August 8". Tripoli Post. 2 жніўня 2012. Архівавана з арыгінала 2012-08-07. Праверана 4 жніўня 2012.
  3. Esam Mohamed (8 жніўня 2012). "Libya's transitional rulers hand over power". Boston.com. Associated Press.
  4. Q&A: Libya's General National Congress election. BBC News (7 ліпеня 2012). Архівавана з першакрыніцы 8 ліпеня 2012. Праверана 8 жніўня 2012.
  5. Margaret Coker (22 чэрвеня 2012). "Libya Election Panel Battles Ghosts". The Wall Street Journal.

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads