Усевалад Вячаслававіч Юшкін
спецыяліст у галіне энергетычнага машынабудавання From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Усевалад Вячаслававіч Юшкін (7 жніўня 1917, Таганрог, Растоўская вобласць, Расія — 2000) — спецыяліст у галіне энергетычнага машынабудавання. Кандыдат тэхнічных навук (1956), прафесар (1976).
Remove ads
Біяграфія
Скончыў Ленінградскі політэхнічны інстытут (энергамашынабудаўнічы факультэт, кваліфікацыя «Інжынер-механік», 1941).
Працаваў на Неўскім машынабудаўнічым заводзе (з 1940, канструктар, майстар), Улан-Удэнскім паравозабудаўнічым заводзе (старшы інжынер), у Сібірскім металургічным інстытуце (г. Новакузнецк, 1947—1962, дацэнт кафедры металургічных пячэй, дэкан факультэта, начальнік вучэбнай часці), Магілёўскім машынабудаўнічым інстытуце (1962—1997, прафесар кафедры «Бяспека жыццядзейнасці», у 1964—1974 і 1980—1990 — загадчык кафедры, у 1962—1968 — прарэктар па вучэбнай і навуковай рабоце).
Навуковыя інтарэсы: гідраўліка і гідраўлічныя машыны; цеплатэхніка; цеплавыя працэсы; даследаванне тэмпературнага рэжыму лешчадзей доменных пячэй у працэсе іх зносу.
Remove ads
Бібліяграфія
- Исследование методом электрического моделирования температурного поля низа доменной печи с целой и разрушающейся лещадью : автореферат диссертации … кандидата технических наук / В. В. Юшкин. — [Москва], 1956.
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads