Усевалад Пятровіч Радзько
вучоны, фізік From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Усевалад Пятровіч Радзько́[1] (24 студзеня 1937 — 1 снежня 2021[2]) — вучоны-фізік, доктар фізіка-матэматычных навук (1985), прафесар (1990), член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1996).
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў горадзе Шклоў (Магілёўская вобласць, Беларусь). У 1962 годзе скончыў фізічны факультэт Томскага дзяржаўнага ўніверсітэта і пачаў працу ў ім. У 1971 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю. З 1972 года займаў пасады старшага навуковага супрацоўніка, вучонага сакратара, з 1976 года загадчыка лабараторыі, з 1987 года намесніка дырэктара Магілёўскага аддзялення Інстытута фізікі акадэміі навук БССР. У 1992—2002 гадах дырэктар, з 2002 года галоўны навуковы супрацоўнік Інстытута прыкладной оптыкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі[3]. Адначасова выкладаў у Гомельскім дзяржаўным універсітэце і Магілёўскім машынабудаўнічым інстытуце[4]. З 2005 года прафесар Беларуска-Расійскага ўніверсітэта.
Remove ads
Навуковая дзейнасць
Навуковыя працы ў галіне інтэгральнай оптыкі, фізікі паўправаднікоў, па методыках і тэхналогіі стварэння кампазіцыйных асяроддзяў і суперструктур для оптаэлектронікі і інш. Прапанаваў і даследаваў новы клас планарных аптычных хваляводаў, названых гамагеннымі[3]. Аўтар больш за 140 навуковых прац, у тым ліку манаграфіі, 26 вынаходстваў[3].
Сярод апублікаванага:
- Введение в интегральную оптику. — Мн.: Наука и техника, 1975 (разам з А. М. Ганчарэнкам);
- Кинетика процесса формирования планарных волноводов в стеклах электродиффузией серебра // Физика и химия стекла. 1986. Т.12, № 6.;
- Квантово-размерные структуры селенид кадмия / полимер, изготовленные методом вакуумного испарения (разам з А. С. Барбіцкім і А. І. Вайцянковым) // Письма в ЖТФ. 1996. Т.22, вып.13.
Remove ads
Узнагароды
- Дзяржаўная прэмія БССР 1984 года за цыкл прац «Планарныя аптычныя хваляводы», апублікаваных у 1967—1983 гадах[4].
Зноскі
- РЕДЬКО Всеволод Петрович (руск.). Нацыянальная акадэмія навук Беларусі. Архівавана з першакрыніцы 31 снежня 2021. Праверана 31 снежня 2021.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads