Усепалесцінскі ўрад

From Wikipedia, the free encyclopedia

Усепалесцінскі ўрад
Remove ads

Усепалесцінскі ўрад (араб. حكومة عموم فلسطين) быў абвешчаны ў Газе 22 верасня 1948 года Вышэйшым арабскім камітэтам[1] у час Араба-ізраільскай вайны 1947—1949 гадоў.

Хуткія факты Усепалесцінскі ўрад, Сталіца ...

Паралельна 75[2][3] прадстаўнікоў арабскіх населеных пунктаў, якія сабраліся ў Газе, таксама ўтварылі Палесцінскі нацыянальны савет, які ў адной з першых сваіх рэзалюцый абвясціў свае паўнамоцтвы над усёй Палесцінай са сталіцай у Іерусаліме[4][5]. 30 верасня Савет быў ператвораны ва Урад на чале з «прэзідэнтам» муфтыем Амінам аль-Хусейні. У сярэдзіне кастрычніка ён быў прызнаны Лігай арабскіх дзяржаў.[1]

Неўзабаве пасля яго стварэння, у снежні таго ж года, на Іерыхонскай канферэнцыі  (англ.), Абдала ібн Хусейн быў абвешчаны «каралём арабскай Палесціны»[6]. Канферэнцыя заклікала да аб’яднання арабскай Палесціны і Трансіарданіі, і Абдала абвясціў пра свой намер анексаваць Заходні бераг ракі Іардан. Іншыя члены Арабскай лігі выступілі супраць гэтага плана.

Рэальнай улады ў акупаванай Егіптам Газе не меў.

Пасля Ліпеньскай рэвалюцыі 1952 год у Егіпце Гамаль Абдэль Насер павялічыў егіпецкую падтрымку «палесцінскай справы».[удакладніць]

Аб’яднанне Егіпта і Сірыі ў 1958 годзе стала пераломным момантам у гісторыі Усепалесцінскага ўрада. Егіпет перастаў яго падтрымліваць, і ў 1959 годзе Насер дэкрэтам афіцыйна анулёўваў урад. Сектар Газа знаходзіўся пад кіраваннем Егіпта да яго заваявання Ізраілем у Шасцідзённай вайне 1967 года.

Усепалесцінскі ўрад лічыцца першай спробай стварэння незалежнай арабскай Палесціны.

Remove ads

Зноскі

  1. ALL-PALESTINE GOVERNMENT // Dictionary of Palestinian Political Terms (англ.)(недаступная спасылка). passia.org. Архівавана з першакрыніцы 26 лютага 2013. Праверана 16 лютага 2013.
  2. палова з 150 запрошаных не змагла прыняць удзел у гэтым мерапрыемстве, таму што іарданскія ўлады, якія кантралявалі на той момант Заходні бераг ракі Іардан, не далі ім дазволу на выезд
  3. Palestine Yearbook of International Law 1987—1988, Vol 4, by Anis F. Kassim, Kluwer Law International (June 1, 1988), ISBN 90-411-0341-4, p 294
  4. См. Jericho Declaration Palestine Post, 14 снежня 1948 г.
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads