Усесаюзная акадэмія сельскагаспадарчых навук імя Леніна

From Wikipedia, the free encyclopedia

Усесаюзная акадэмія сельскагаспадарчых навук імя Леніна
Remove ads

Усесаюзная акадэмія сельскагаспадарчых навук імя У. І. Леніна (УАСГНІЛ) — вышэйшая навукова-даследчая і каардынацыйна-метадычная ўстанова па воднай, лясной і сельскай гаспадарцы СССР.[8][9] У яе сістэму ўваходзіла больш за 150 навуковых устаноў.[10]

Хуткія факты Усесаюзная акадэмія сельскагаспадарчых навук імя Леніна, Дата заснавання / стварэння ...
Remove ads

Гісторыя

25 чэрвеня 1929 года выйшла Пастанова Савета Народных Камісараў СССР «Пра арганізацыю Усесаюзнай Акадэміі Сельска-Гаспадарчых Навук імя У. І. Леніна»[11]. Гэта дата лічыцца днём утварэння УАСГНІЛ.

Thumb
Першы прэзідэнт УАСГНІЛ

У 1930 — 1940-я гады пасяджэнні УАСГНІЛ служылі пляцоўкай для палемікі паміж прыхільнікамі Т. Д. Лысенка і генетыкамі. Пасля снежаньскай сесіі УАСГНІЛ 1936 года (19-27 снежня 1936 года) кантроль над УАСГНІЛ атрымаў Т. Д. Лысенка, пасля чаго акадэмія амаль на трыццаць гадоў стала апорай лысенкаўшчыны. На «жнівеньскай сесіі УАСГНІЛ» (31 ліпеня — 7 жніўня 1948 г.) была ўведзена фармальная забарона на выкладанне «мендэлісцка-вейсманісцка-марганісцкай» генетыкі. Сесія негатыўна паўплывала на развіццё біялогіі ў СССР.

У 1949 годзе акадэмія была ўзнагароджана ордэнам Леніна, а ў 1979 годзе — ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга.

У 1992 годзе акадэмія спыніла сваё існаванне ў сувязі з распадам СССР і з’яўленнем незалежнай Расійскай Федэрацыі. Сваю апошнюю сесію УАСГНІЛ правяла 4 лютага 1992 года, праіснаваўшы 62 гады, 7 месяцаў і 10 дзён.

Remove ads

Структура

На пачатак 1970-х гадоў акадэмія мела восем рэгіянальных і дзесяць галіновых аддзяленняў. Акрамя таго, пры акадэміі дзейнічала 31 усесаюзная навукова-даследчая ўстанова.[12].

У 1969 годзе былі арганізаваныя два занальных аддзяленні: Сібірскае у горадзе Новасібірску і Паўднёвае ў Кіеве. 26 кастрычніка 1971 года ў Алма-Аце з’явілася Усходняе аддзяленне[13], якое аб’яднала 14 навукова-даследчых устаноў[14], доследныя станцыі і эксперыментальныя гаспадаркі[15].

У 1972 годзе арганізавана Заходняе аддзяленне УАСГНІЛ у Мінску і Сярэднеазіяцкае занальнае аддзяленне імя У. І. Леніна, размешчанае ў Ташкенце[16], а ў 1975 годзе функцыянавалі яшчэ два — Закаўказскае ў Тбілісі і Нечарназёмнай зоны СССР у Ленінградзе.

Remove ads

Прэзідэнты

• Мікалай Іванавіч Вавілаў (1929—1935)
• Аляксандр Іванавіч Муралаў (1935—1937)
• Георгій Карлавіч Мейстэр (в.а., 1937)
• Трафім Дзянісавіч Лысенка (1938—1956)
• Павел Паўлавіч Лабанаў (1956—1961)
• Трафім Дзянісавіч Лысенка (1961—1962)
• Міхаіл Аляксандравіч Альшанскі (1962—1965)
• Павел Паўлавіч Лабанаў (1965—1978)
• Пётр Пятровіч Вавілаў (1978—1984)
• Аляксандр Аляксандравіч Ніканаў (1984—1992)

Рэарганізацыя

У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі ад 30 студзеня 1992 года «Аб Расійскай Акадэміі сельскагаспадарчых навук» была створана новая Расійская акадэмія сельскагаспадарчых навук[17].

У 1990 годзе на базе Паўднёвага аддзялення УАСГНІЛ была створана Украінская акадэмія аграрных навук[18].

У 1992 годзе на базе Заходняга аддзялення УАСГНІЛ была ўтворана Акадэмія аграрных навук Рэспублікі Беларусь[19].

Remove ads

Зноскі

1. Гончаров Н. П. Заметки к несостоявшемуся юбилею РАСХН (ВАСХНИЛ), Notes Related to the Failed Anniversary of the Russian Academy of Agricultural Sciences (VASKhNIL) // Историко-биологические исследования — 2015. — Т. 7, вып. 3. — С. 58–78. — ISSN 2076-8176; 2500-1221

2. Захаров-Гезехус И. А. Новая книга о соратниках Вавилова, New book about Vavilov’s entourage // Историко-биологические исследования — 2020. — Т. 12, вып. 3. — С. 119–122. — ISSN 2076-8176; 2500-1221doi:10.24411/2076-8176-2020-13010

3. Tauger M. B. Павел Пантейлемонович Лукьяненко и Зелёная революция в Советском Союзе, Pavel Luk’ianenko and the Soviet Green Revolution // Историко-биологические исследования — 2015. — Т. 7, вып. 4. — С. 64–89. — ISSN 2076-8176; 2500-1221

4. П. П. Павлов: 50 лет Всесоюзной ордена Ленина академии сельскохозяйственных наук имени В. И. Ленина / Под ред. П. П. Павлова. — М: 1979
5. Путеводитель. Справочник фондов РГАЭ. Российский государственный архив экономики. 2. 1994 — Предисловие. III(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 18 студзеня 2012. Праверана 27 лістапада 2011.
6. Год 1971 — Казахстанская Хроника «П»(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 10 снежня 2011. Праверана 8 снежня 2023.
7. История науки в Казахстане.. Архівавана з першакрыніцы 28 лістапада 2011. Праверана 28 лістапада 2011.
8. Г. А. Калиев. Эрудит, профессионал, организатор — Газета «Казахстанская правда», 19.07.2008(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 7 студзеня 2012. Праверана 28 лістапада 2011.
9. Большая Советская Энциклопедия (УЗ)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 6 мая 2013. Праверана 28 лістапада 2011.
10. РАДА МІНІСТРІВ УКРАЇНСЬКОЇ РСР. Постанова від 22 вересня 1990 р. N 279 «Про заснування Української академії аграрних наук»
Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads