Успенскі сабор (Варна)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Успенскі сабор (балг.: «Катедрален храм Успение на Пресвета Богородица» або Катедрален храм «Успение Богородично») — найбуйнейшы храм горада Варна ў Балгарыі і кафедральны сабор Варненскай мітраполіі Балгарскай праваслаўнай царквы.
Размешчаны ў цэнтры горада на плошчы Кірыла і Мяфодзія. Трохнефны купальны сабор быў афіцыйна адкрыты ў 1886 годзе як помнік вызвалення Варны ад асманскага валадарства. Адносіцца да кафедры мітрапаліта Варненскага[1].
Храм знакаміты выдатным зборам ікон, фрэсак і вітражоў. Большасць фрэсак унутры напісана ўжо пасля Другой сусветнай вайны. У час нядзельных і святочных набажэнстваў тут можна пачуць спевы самага вядомага балгарскага мужчынскага хору. У вячэрні і начны час храм падсвятляецца[2].
Remove ads
Зноскі
- Успенский собор/Варна/Болгария/Европа :: Достопримечательности мира — WorldPOI(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 14 верасня 2011. Праверана 12 ліпеня 2016.
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads