Уступленне Малдовы ў Еўрапейскі Саюз
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Рэспубліка Малдова падала заяўку на членства ў Еўрапейскім Саюзе 3 сакавіка 2022 года, у адзін дзень з Грузіяй і тры дня пасля Украіны. Аб гэтым аб’явіла Прэзідэнт Малдовы Мая Санду.
Гісторыя
У кантэксце расійскага ўварвання ва Украіну дзяржавы Асацыяванага трыа абмеркавалі ўступленне ў Еўрапейскі Саюз. Пасля звароту Прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага аб уступленні ў Еўрапейскі Саюз 28 лютага 2022 года, Грузія[1] і Малдова афіцыйна падалі свае кандыдатуры 3 сакавіка 2022 года[2].
17 чэрвеня 2022 года Еўрапейская камісія афіцыйна рэкамендавала Еўрапейскаму савету прадаставіць Рэспубліцы Малдова еўрапейскую перспектыву і статус кандыдата на ўступленне ў Еўрапейскі Саюз, з шэрагам умоў адносна пачатку перамоваў аб уступленні[3]. 23 чэрвеня 2022 года Еўрапейскі савет ухваліў статус краін-кандыдатаў на ўступленне ў Еўрапейскі Саюз для Украіны і Малдовы.
Прэзідэнт Малдовы Мая Санду ініцыіравала Вялікі еўрапейскі сход, які адбыўся ў цэнтры Кішынёва 21 мая 2023 года ў падтрымку еўраінтэграцыі.
20 кастрычніка 2024 года на рэферендуме ўхвалены папраўкі ў Канстытуцыю Малдовы, якімі стратэгічнай мэтай краіны абвяшчаецца членства ў Еўрапейскім Саюзе.
Remove ads
Гл. таксама
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads