Джхаркханд
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Джхаркханд (англ.: Jharkhand) — штат на ўсходзе Індыі. Гранічыць са штатамі Біхар на поўначы, Утар-Прадэш і Чхатысгарх на захадзе, Арыса на поўдні і Заходняя Бенгалія на ўсходзе. Займае 15-е месца сярод штатаў па плошчы (79 700 км²) і 13-е па насельніцтву (26,9 млн чалавек, 2001). Адміністрацыйны цэнтр — Ранчы.
Remove ads
Гісторыя
Выдзелены ў 2000 годзе са складу штата Біхар.
Эканоміка
Адзін з найбольш прамыслова развітых штатаў краіны: чорная металургія, цяжкае машынабудаванне, хімічная прамысловасць. Штат багаты мінеральнымі і ляснымі рэсурсамі: тут здабываюць уран, жалеза, медзь, баксіты, марганец, хром, торый, золата, серабро і інш.
ВУП штата — 14 млрд долл. ЗША (2004).
Насельніцтва
82 % насельніцтва — індуісты, 14 % — мусульмане, 4 % — хрысціяне. Асноўныя мовы — хіндзі і англійская, значная частка насельніцтва гаворыць па-бенгальску. Буйныя гарады: Дханбад.
Вядомыя асобы
- Д. Дарэл (1925—1995) — брытанскі натураліст, навуковец-заолаг, пісьменнік, заснавальнік заапарка на Джэрсі і Фонду аховы дзікай прыроды
Зноскі
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads