Уша (прыток Бярэзіны)

рака ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Уша (прыток Бярэзіны)
Remove ads

Уша́ — рака ў Смалявіцкім, Чэрвеньскім і Бярэзінскім раёнах Мінскай вобласці, правы прыток ракі Бярэзіна (басейн Дняпра).

Хуткія факты Уша, Характарыстыка ...

Даўжыня ракі 89 км. Плошча вадазбору 725 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 4,2 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,6 .

Remove ads

Назва

Корань Uš- з’яўляецца варыянтам кораня Us-. Абодва аднолькава ад індаеўрапейскага *aus- / *us- «блішчэць, ззяць», ад якога літоўскае aušra «зара», apy-ūšris «час перад світанкам», латышскае *Ūss (балцкае боства зары)[1][2]. Балцкія гідронімы з коранем Us- / Uš- матываваныя блішчастасцю воднай паверхні, адпаведна назва Уша значыць «Блішчастая (рака)».

Гідраграфія

Пачынаецца за 2,5 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Смольніца Смалявіцкага раёна, вусце за 4,5 км на ўсход ад вёскі Уша Бярэзінскага раёна. Цячэ пераважна па паўднёва-ўсходніх схілах Мінскага ўзвышша. Найвышэйшы ўзровень вады ў сярэдзіне красавіка. Замярзае ў канцы лістапада, крыгалом у сярэдзіне сакавіка. Прымае сцёк з меліярацыйных каналаў.

Даліна ракі да вёскі Уборкі Чэрвеньскага раёна невыразная, на астатнім працягу трапецападобная; шырыня яе 0,9—1,2 км, найбольшая каля 3,5 км. Схілы спадзістыя, вышынёй 5—20 м. Пойма двухбаковая (шырыня 100—200 м), да вусця ракі Маконь забалочаная і парослая лесам, ніжэй перасечаная, пясчана-тарфяністая.

Рэчышча ад вытоку на працягу 13,9 км каналізаванае, на астатнім працягу ўмерана звілістае. У вусці ракі пратокі і астравы. Берагі пераважна стромкія і абрывістыя.

Асноўныя прытокі справа: Клёнаўка, Беліца; злева: Маконь, Рэчка.

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads