Ужэсня

горад у Польшчы From Wikipedia, the free encyclopedia

Ужэсняmap
Remove ads

Ужэсня (польск.: Września) — горад у Польшчы, адміністрацыйны цэнтр Ужэсінскага павета Велікапольскага ваяводства. Сядзіба вяскова-гарадской гміны Ужэсня.

Хуткія факты Ужэсня, Краіна ...

Насельніцтва — 31 857 жыхароў (2023).[2]

Герб горада — частка радавога герба «Порай» («Ружыц»)[3] — белая ружа на чырвоным полі.

Remove ads

Транспарт

Знаходзіцца прыблізна за 50 км на ўсход ад Познані, паблізу аўтастрады А2 (частка аўтадарогі Е30), на мясцовай аўтадарозе DK92.

У горадзе два бясплатныя для жыхароў аўтобусныя маршруты.

Праз горад таксама праходзяць дзве чыгуначныя лініі, якія забяспечваюць сувязь з Варшавай і Познанню.

Гісторыя

Упершыню Ужэсня згадана ў дакуменце 1256 года, выданым у Познані. Як паселішча з правамі горада вядома з 1357 года, са спісу кракаўскага біскупа Бадзанты, як уласнасці роду Порай.[4]

Назва горада паходзіць ад верасоў (польск.: wrzosy), якія раней буйна раслі ў гэтых мясцінах і далі назву спачатку рацэ Wrześnica, а пасля і гораду, заснаванаму на яе левым беразе.

Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай у 1793 года Ужэсня стала часткай Прусіі. У 1807—1815 гадах уваходзіла ў склад Герцагства Варшаўскага. Па выніках Венскага кангрэса зноў адышлі да Прусіі. У 1818 годзе створаны новы Ужэсінскі павет у Вялікім Княстве Познаньскім. Тым часам Ужэсня ўсё яшчэ была прыватным горадам, належала роду Панінскіх, самастойнасць атрымала ў 1841 годзе.

Remove ads

Насельніцтва

  • 2023 год — 31 857 жыхароў[2]
  • 2014 год — 29 598 жыхароў[5]

Зноскі

  1. Powierzchnia i ludność w przekroju terytorialnym w 2023 roku. Tablice w formacie XLSX (польск.). Główny Urząd Statystyczny (15 ліпеня 2024).
  2. Лычкоўскі, Юры. Гербы літоўскае шляхты . Генэалёгія Лычкоўскіх. Праверана 23 студзеня 2025.
  3. WRZEŚNIA - miasto w centrum zainteresowania (польск.). www.wrzesnia.pl. Праверана 23 студзеня 2025.
  4. Główny Urząd Statystyczny. Baza Demografia. Ludność. Stan, ruch naturalny i wędrówki ludności w I kwartale 2014 r., stan na 31.03.2014. Архівавана 26 снежня 2018.
Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads