Уэст-Валабі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Уэ́ст-Ва́лабі (англ.: West Wallabi) — найбуйнейшы востраў архіпелага Хатман-Абральёс каля заходняга ўзбярэжжа Заходняй Аўстраліі. Плошча сушы - 6,21 км². Сталага насельніцтва няма.
Remove ads
Геаграфія
Востраў Уэст-Валабі з'яўляецца часткай паўночнай групы астравоў Валабі архіпелага Хатман-Абральёс. Месціцца ў 60,1 км ад узбярэжжа Заходняй Аўстраліі. Даўжыня з поўначы на поўдзень — 4,87 км. Найбольшая шырыня — 2,45 км.
Мае каралавае паходжанне. Берагі месцамі ўзнятыя. Найбольшая вышыня — 9 м над узроўнем акіяна.
Клімат засушлівы трапічны. Сярэднія тэмпературы вагаюцца на працягу года ад +8°C у жніўні да +35°C у лютым.
Remove ads
Прырода
Флора і фаўна сушы бедныя. Пераважаюць хмызнякі-ксерафіты і зараснікі салянкі. На паўночным і паўднёва-заходнім берагах сустракаюцца мангры. Востраў населены дробнымі валабі, яшчаркамі, марскімі птушкамі, казуркамі і пацукамі.
Прырода Уэст-Валабі знаходзіцца пад аховай. Забаронена ствараць сталыя паселішчы, паляваць і весці камерцыйную дзейнасць.
Гісторыя
Востраў Уэст-Валабі быў адкрыты ў 1629 г. пацярпелымі з судна Галандскай Ост-Індскай кампаніі "Батавія". Сюды ў пошуках пітной вады былі пераселены ўзброеныя салдаты. Паколькі сярод астатніх пацярпелых успыхнуў мяцеж, перасяленцы пабудавалі ўмацаванне, вядомае ў нашы дні як форт.
У 1840 г. даследаваны экіпажам брытанскага карабля "Бігль".
У 1890 г. уключаны ў склад Заходняй Аўстраліі.
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads