Уільям Генры Флаўэр
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сэр Уільям Генры Флаўэр (англ.: William Henry Flower; 30 лістапада 1831, Стратфард-он-Эйван, Уорыкшыр — 1 ліпеня 1899, Лондан) — англійскі медык, заолаг і антраполаг.
Член Лонданскага каралеўскага таварыства (1864), член-карэспандэнт Французскай акадэміі навук (1895).
У 1882 годзе ўдастоены Каралеўскага медаля Лонданскага каралеўскага таварыства.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў горадзе Стратфард-он-Эйван (графства Уорыкшыр, Англія). Вывучаў медыцыну і прыродазнаўчыя навукі ў Лондане. У 1851 годзе атрымаў ступень лекара, у 1854 годзе паступіў ваенным лекарам у дзейнае войска ў Крыме.
Па вяртанні ў Лондан прызначаны лекарам і празектарам у шпіталі Middlsex і з гэтага часу заняўся вывучэннем жывёл. У 1861 годзе прызначаны дырэктарам музея Каралеўскага медыцынскага вучылішча (College of Surgeons), які меў багатую анатамічную калекцыю, якую Флаўэр значна павялічыў. З 1869 года Флаўэр чытаў лекцыі па анатоміі ў гэтай вучэльні.
У 1884 годзе назначаны дырэктарам прыродагістарычнага аддзела Брытанскага музея, якім быў да 1898 года.
Навуковыя працы Флаўэра датычацца пераважна параўнальнай анатоміі млекакормячых і чалавека. Ён лічыўся лепшым знаўцам кітоў, упершыню вывучыў змену зубоў у сумчатых і зрабіў вельмі каштоўныя даследаванні над параўнальнай анатоміяй печані млекакормячых. У якасці кіраўніка найбагацейшага ў свеце музея Флаўэр вядомы асабліва тым, што адзін з першых пераканаўся ў неабходнасці аддзяліць выставачныя калекцыі, прызначаныя для публікі, ад калекцый для навуковых даследаванняў.
Разам з Лідэкерам Флаўэр выдаў падручнік «Introduction to the Study of Mammals» у Лондане.
Remove ads
Зноскі
- Sir William Henry Flower // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Lundy D. R. Sir William Henry Flower // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
- www.accademiadellescienze.it Праверана 1 снежня 2020.
- Lundy D. R. The Peerage
- (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
- Národní autority České republiky Праверана 30 чэрвеня 2024.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads