Уільям Сомерсет Моэм

From Wikipedia, the free encyclopedia

Уільям Сомерсет Моэм
Remove ads

Уільям Сомерсет Моэм[6] (англ.: William Somerset Maugham; 25 студзеня 1874(1874-01-25)[1][2][…], VIII акруга Парыжа[3]16 снежня 1965(1965-12-16)[3][1][…], Ніца[4]) — англійскі пісьменнік. Агент брытанскай разведкі.

Хуткія факты Сомерсет Моэм, Асабістыя звесткі ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 25 студзеня 1874 года ў Парыжы.

Вучыўся ў Гайдэльбергскім універсітэце, атрымаў медыцынскую адукацыю ў Лондане.

У якасці агента брытанскай разведкі са жніўня па лістапад 1917 года знаходзіўся з місіяй у Расіі[7].

Памёр 16 снежня 1965 года ў Ніцы (Францыя).

Творчасць

Першы раман «Ліза з Ламбета» (1897) напісаны ў традыцыях натуралізму. Вядомасць пісьменніку прынёс аўтабіяграфічны «раман выхавання» «Цяжар страсцей чалавечых» (1915), у якім раскрыта духоўнае станаўленне героя, пошукі ім гуманістычных ідэалаў. Праблемы творчасці і творцы, яго ўзаемаадносін з соцыумам, маральна-этычныя пытанні ў цэнтры раманаў «Месяц і грош» (1919), «Размаляваная вуаль» (1925), «Пірагі і піва» (1930), «Тэатр» (1937), «Вастрыё брытвы» (1944) і інш. Майстар навелы (зборнікі «Трапятанне ліста», 1921; «Да першай асобы», 1931; «Забаўкі лёсу», 1947, і інш.). Аўтар п’ес «Лэдзі Фрэдэрык» (1907), «Круг» (1921), «Шэпі» (1933) і інш., мемуарна-крытычных кніг «Падводзячы вынікі» (1938), «Пункт гледжання» (1959). Яго творчай манеры ўласцівы тонкі псіхалагізм, філігранная проза, майстэрства пабудовы сюжэта. Асобныя яго творы экранізаваныя.

Remove ads

Беларускія пераклады

• Апавяданні. Мн., 1990.

На беларускую мову навелы У. С. Моэма пераклалі В. Валынскі, Я. Міклашэўскі, Я. Верабей.

Зноскі

1. W. Somerset Maugham // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.

2. William Somerset Maugham // RKDartists Праверана 9 кастрычніка 2017.

3. Моэм Уильям Сомерсет // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.

4. Deutsche Nationalbibliothek Record #104298324 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.

5. Lundy D. R. The Peerage

6. Напісанне паводле БелЭн у 18 т.
7. МОЭМ Архівавана 21 лютага 2023. // Большая российская энциклопедия — электронная версия.
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads