Уільям С’юард Бероуз
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Уільям С’юард Бероуз (англ.: William Seward Burroughs; 5 лютага 1914, горад Сент-Луіс, штат Місуры, ЗША — 2 жніўня 1997, Лоўрэнс, штат Канзас, ЗША) — вядомы амерыканскі празаік , адзін з ключавых прадстаўнікоў біт-пакалення.
Remove ads
Пачатак кар’еры

Пасля смерці жонкі Бероуз адпраўляецца ў падарожжа па Паўднёвай Амерыцы на пошукі галюцынагена Яге, які выкарыстоўваецца мясцовымі шаманамі. Свае дарожныя ўражанні ён апісвае ў лістах Гінзбергу; пазней гэтыя лісты будуць выдадзены асобнай кнігай. Прыкладна ў гэты ж час Бероуз піша свае першыя раманы «Джанк» і «Підар». «Джанк», у якім апісваецца жыццё наркамана, залежнага ад гераіну, удаецца выдаць у невялікім нью-ёркскім выдавецтве бульварнай літаратуры ў 1953 годзе. Тэмай другой кнігі (як няцяжка здагадацца з назвы) становіцца гомасексуальнасць; першапачаткова яна была другой часткай «Джанк». Выпусціць яе ў макартысцкай Амерыцы аказваецца немагчыма, да таго ж Берруз раптам расчараваўся ў яе літаратурных вартасцях, і яна засталася неапублікаванае аж да 1985 года. Першыя творы Бероуза сталі адзінымі кнігамі, напісанымі ў традыцыйнай манеры.
Remove ads
Смерць
Памёр Бероуз 2 жніўня 1997 ва ўзросце 83 гадоў ад наступстваў перанесенага днём раней інфаркту міякарда. Нягледзячы на злоўжыванне гераінам і мноства выпадковых сексуальных сувязяў, пісьменнік перажыў сваю жонку, сына і большасць сваіх сяброў (уключаючы Гінзберга).
Зноскі
- William S. Burroughs
- William S. Burroughs // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ZKM Center for Art and Media Karlsruhe — 1997. Праверана 30 чэрвеня 2022.
- William S. Burroughs // RKDartists Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Union List of Artist Names — 2023. Праверана 14 мая 2024.
- LIBRIS — Каралеўская бібліятэка Швецыі, 2012. Праверана 24 жніўня 2018.
- Geni.com — 2006.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads