Уільям Уіндам

From Wikipedia, the free encyclopedia

Уільям Уіндам
Remove ads

Уільям Уіндам (англ.: William Windom; 10 мая 1827 — 29 студзеня 1891) — амерыканскі палітык, член Рэспубліканскай партыі, 33-і і 39-ы міністр фінансаў ЗША.

Хуткія факты Уільям Уіндам, член Палаты прадстаўнікоў ЗША ...
Remove ads

Біяграфія

Уільям Уіндам нарадзіўся ў акрузе Бельмант, штат Агая. У 1850 годзе атрымаў юрыдычную адукацыю, а ў 1852 годзе Уіндам быў абраны пракурорам акругі Кнокс, Агая. У 1855 годзе ён пераязджае ў тэрыторыю Мінесота і пасяляецца ў горадзе Уінона.

4 сакавіка 1859 года Уіндам становіцца членам Палаты прадстаўнікоў ад Рэспубліканскай партыі. У 1870 годзе, у сувязі са смерцю сенатара Дэніэла Нортана, Уіндам становіцца сенатарам. Ён займаў гэты пост з 15 ліпеня 1870 па 22 студзеня 1871 года, пакуль яго месца не заняў Стэрнс. З 1881 па 1883 зноў быў сенатарам і старшынёй камітэта па міжнародных адносінах.

У сакавіку 1881 года прэзідэнт Джэймс Гарфілд прызначыў Уільяма Уіндама на пасаду міністра фінансаў ЗША. Пасля смерці Гарфілда Уіндам захаваў свой пост пры новым прэзідэнце, Чэстэры Артуры. Пасля адстаўкі ў 1883 годзе вярнуўся да юрыдычнай практыкі. У 1889 годзе Уільям Уіндам другі раз стаў міністрам фінансаў, пры Бенджаміне Гарысане.

Памёр Уільям Уіндам 29 студзеня 1891 года, быў пахаваны на могілках Рок-Крык у Вашынгтоне.

Remove ads

Зноскі

  1. William Windom // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q29861311'></a>
  2. William Windom // Find a Grave — 1996. Праверана 9 кастрычніка 2017.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q63056'></a>
  3. Find a Grave — 1996.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q63056'></a>

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads