Чарлз Джэймс Фолджэр

From Wikipedia, the free encyclopedia

Чарлз Джэймс Фолджэр
Remove ads

Чарлз Джэймс Фолджэр (англ.: Charles James Folger; 16 красавіка 1818 — 4 верасня 1884) — амерыканскі палітык, юрыст, 34-ы міністр фінансаў ЗША.

Хуткія факты Чарлз Джэймс Фолджэр, 34-ы міністр фінансаў ЗША ...
Remove ads

Біяграфія

Чарлз Фолджэр нарадзіўся 16 красавіка 1818 года на востраве Нантакет, штат Масачусетс. У 1839 годзе скончыў юрыдычны факультэт каледжа Хобарта і Уільяма Сміта. З 1851 па 1855 год працаваў суддзёй у раённым судзе. Затым да 1862 года займаўся юрыдычнай практыкай. У тым жа годзе Чарлз Фолджэр становіцца членам Сената ЗША.

У 1868 годзе быў у ліку дэлегатаў Нацыянальнага з’езду рэспубліканцаў у Чыкага. У 1870 годзе Фолджэр атрымлівае пасаду суддзі ў Апеляцыйным судзе Нью-Ёрка. 14 лістапада 1881 года прэзідэнт Чэстэр Артур прызначыў Чарлза Фолджэра пераемнікам Уільяма Уіндама на пасадзе міністра фінансаў. Пры ім прафіцыт бюджэту ЗША стаў самым высокім за ўсю гісторыю краіны, нягледзячы на зніжэнне падаткаў на бізнес.

У 1882 годзе Фолджэр высунуў сваю кандыдатуру на пасаду губернатара Нью-Ёрка, але прайграў Гроверу Кліўленду. Памёр Чарлз Фолджэр 4 верасня 1884 года ў сваім доме на Мэйн-Стрыт у Жэневе, штат Нью-Ёрк.

Remove ads

Зноскі

  1. Charles J. Folger // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q29861311'></a>
  2. Charles James Folger // Find a Grave — 1996. Праверана 9 кастрычніка 2017.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q63056'></a>
  3. Find a Grave — 1996.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q63056'></a>
  4. Geni.com — 2006.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q2621214'></a>
Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads