Чэстэр Алан Артур

From Wikipedia, the free encyclopedia

Чэстэр Алан Артур
Remove ads

Чэстэр Алан Артур (англ.: Chester Alan Arthur; 5 кастрычніка 1829, Фэрфілд, штат Вермонт — 18 лістапада 1886, Нью-Ёрк) — 21-ы прэзідэнт ЗША, з 1881 па 1885, рэспубліканец.

Хуткія факты Чэстэр Алан Артур, 20-ы віцэ-прэзідэнт ЗША ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і баптысцкага прапаведніка. Вучыўся ў «Union College» у Скенектэдзі, у штаце Нью-Ёрк. Артур з адзнакай скончыў каледж, стаў настаўнікам, а потым і дырэктарам школы, але пасля гэтага вырашыў стаць адвакатам. Прысвяціўшы сябе адвакатуры, пасяліўся ў 1851 годзе ў Нью-Ёрку, дзе неўзабаве пачаў граць палітычную ролю і ў 1856 садзейнічаў утварэнню рэспубліканскай партыі. Падчас Грамадзянскай вайны ў ЗША 1861—1865 ён у якасці першага генерал-інспектара, а пазней генерал-кватэрмайстара Нью-Ёрка працаваў над узбраеннем войскаў штата і дастаўкай узбраення на тэатр ваенных дзеянняў.

Remove ads

На пасадзе Прэзідэнта ЗША

Будучы віцэ-прэзідэнтам Злучаных Штатаў, заняў прэзідэнцкую пасаду 19 верасня 1881, пасля забойства Джэймса Гарфілда. Галоўнай справай яго адміністрацыі было прыняцце «Закона аб рэформе грамадзянскай службы Пэндлтана», каб ліквідаваць разгул карупцыі. Кіраваў рэарганізацыяй Ваенна-марскіх сіл ЗША, але быў падвергнуты крытыцы за змяншэнне прафіцыту федэральнага бюджэту, які назапашваўся з канца грамадзянскай вайны. На выбарах 1884 года кандыдатуру Артура не падтрымала Рэспубліканская партыя, у выніку чаго ён пайшоў у адстаўку з 4 сакавіка 1885.

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads