Уінскае

From Wikipedia, the free encyclopedia

Уінскаеmap
Remove ads

Уінскае (руск.: Уинское) — сяло ў Пермскім краі Расіі, адміністрацыйны цэнтр Уінскага раёна. Размешчана на рэках Аспа, Уя і Ольга, за 69 км ад чыгуначнай станцыі Чарнушка (на лініі Сарапул — Дружыніна).

Хуткія факты Уінскае, Краіна ...

З’яўляецца адміністрацыйным цэнтрам Уінскага сельскага паселішча. Упершыню згадваецца ў 1747 годзе як Аспа пры медзеплавільным заводзе Шаўкунова. Сам завод быў уведзены ў эксплуатацыю ў 1749 годзе і працаваў да 1862 года (з перапынкам на час Пугачоўскага паўстання). У сяле захаваліся будынкі Петрапаўлаўскай царквы (1843) і земскага вучылішча (пачатак XX стагоддзя), а таксама завадская плаціна (XVIII стагоддзе). 30 снежня 1966 года Указам Прэзідыума ВС РСФСР быў утвораны Уінскі раён з цэнтрам у сяле Уінскае.

Remove ads

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads